Перайсці да зместу

Уладзімір Рыгоравіч Сянчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Рыгоравіч Сянчук
старшыня Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
30 студзеня 2017 — 14 жніўня 2025
старшыня Камянецкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 14 жніўня 2025

Нараджэнне 13 студзеня 1968(1968-01-13) (57 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Уладзімір Рыгоравіч Сянчук (нар. 13 студзеня 1968, Бяроза) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дзяржаўны службовец.

Нарадзіўся 13 студзеня 1968 года ў Бярозе. У 1992 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію[1] па спецыяльнасці «аграномія»[2].

Працоўную дзейнасць пачаў у 1985 годзе ў якасці трактарыста-машыніста саўгаса «Жабінкаўскі». У 1992—1997 гадах працаваў галоўным аграномам саўгаса «Усход». У 1997—2004 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Жабінкаўскага і Пружанскага райвыканкамаў. У 2004—2006 гадах быў намеснікам дырэктара Брэсцкага мясакамбіната. У 2006—2008 гадах працаваў на розных пасадах у Брэсцкім аблвыканкаме. У 2008—2016 гадах узначальваў Брэсцкую абласную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. З 16 лютага 2016 года да пачатку 2017 года[2] быў старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама[1].

Са 30 студзеня 2017 года[2] зацверджаны старшынёй Брэсцкага райвыканкама[1]. 14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Камянецкага райвыканкама[3][2].

  1. а б в Председатель Сянчук Владимир Григорьевич
  2. а б в г Сенчук Владимир Григорьевич | Вечерний Брест (руск.) (19 красавіка 2021). Праверана 19 жніўня 2025.
  3. Разгляд кадравых пытанняў . Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.