Перайсці да зместу

Камянецкі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камянецкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Камянецкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Камянецкі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 225051, Брэсцкая вобласць, г. Камянец, вул. Брэсцкая, 9
Старшыня Уладзімір Рыгоравіч Сянчук
Сайт kamenec.brest-region.gov.by

Камянецкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Камянецкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Камянца ў будынку на вул. Брэсцкая, 9.

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
  • Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні
  • Аддзел унутраных спраў
  • Фінансавы аддзел
  • Аддзел па адукацыі
  • Аддзел культуры
  • Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
  • Аддзел эканомікі
  • Аддзел землеўпарадкавання
  • Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ
  • Аддзел ЗАГС
  • Аддзел юрыдычны і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
  2. Району представили нового председателя Каменецкого райисполкома(нявызн.). kamenec.by (22 сентября 2021).
  3. Разгляд кадравых пытанняў . Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • kamenec.brest-region.gov.by — афіцыйны сайт Камянецкага раённага выканаўчага камітэта.