Клічаўскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Клічаўскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Клічаўскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Вышэйшае ведамства | Клічаўскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
Штаб-кватэра | 213910, Магілёўская вобласць, г. Клічаў, вул. Ленінская, 56 |
Старшыня | Віктар Мікалаевіч Рабкавец |
Сайт | klichev.gov.by |
Клічаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Клічаўсккага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Клічаўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Клічаў у будынку на вул. Ленінскай, 56.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Сектар культуры;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел эканомікі;
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Фінансавы аддзел.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З лютага 2019 года — Віктар Мікалаевіч Рабкавец[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Принятие кадровых решений | Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь . president.gov.by. Праверана 19 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- klichev.gov.by — афіцыйны сайт Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта