Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
| Слонімскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Слонімскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Слонімскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 231800, Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40 |
| Старшыня | Генадзь Баляслававіч Хоміч |
| Сайт | slonim.gov.by |
Слонімскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Слонімскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Слоніма ў будынку на вул. Чырвонаармейскай, 40.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Фінансавы аддзел
- Аддзел унутраных спраў
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Аддзел па юрыдычнай працы і зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
- Упраўленне землеўпарадкавання
- Аддзел эканомікі, гандлю і паслуг
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел адукацыі
- Аддзел спорту і турызму
- Аддзел культуры
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Аддзел ЗАГС
- Упраўленне справамі
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З сакавіка 2018 года — Генадзь Баляслававіч Хоміч[2]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Президент Беларуси согласовал назначение новых руководителей 11 райисполкомов. В том числе Слонимского (руск.)(недаступная спасылка). Слонимский вестник (5 марта 2018 года).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- slonim.gov.by — афіцыйны сайт Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.