Перайсці да зместу

Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Смалявіцкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Смалявіцкі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 222201, Мінская вобласць, г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125
Старшыня Мікалай Рыгоравіч Парамонаў
Сайт www.smolevichi.gov.by

Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Смалявіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Смалявічы, па вуліцы Савецкай, 125.

  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Юрыдычны сектар;
  • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі;
  • Аддзел ЗАГС;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Смалявіцкага райвыканкама;
  • Фінансавы аддзел;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Аддзел сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Аддзел унутраных спраў.

Зноскі

  • smolevichi.gov.by/ — афіцыйны сайт Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта