Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
| Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Кіраўскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Кіраўскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 213931, Магілёўская вобласць, г. Кіраўск, вул. Кірава, 80 |
| Старшыня | Галіна Паўлаўна Слабоднікава |
| Сайт | kirovsk.gov.by |
Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Кіраўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Кіраўск у будынку па вул. Кірава, 80.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел унутраных спраў;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Сектар культуры;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел эканомікі;
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Фінансавы аддзел.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 21 чэрвеня 2021 года — Галіна Паўлаўна Слабоднікава.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- kirovsk.gov.by — афіцыйны сайт Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта