Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
| Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Клімавіцкі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Клімавіцкі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 213633, Магілёўская вобласць, г. Клімавічы, пл. 50 гадоў Вялікага Кастрычніка |
| Старшыня | Віктар Мікалаевіч Пугач |
| Сайт | klimovichi.gov.by |
Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Клімавіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Клімавічы ў будынку на пл. 50 гадоў Вялікага Кастрычніка, д.2.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел будаўніцтва і архітэктуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел унутраных спраў;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Сектар культуры;
- Сектар спорту і турызму;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел эканомікі;
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Фінансавы аддзел.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 30 верасня 2024 года — Віктар Мікалаевіч Пугач[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Нiва, Родная. Виктор Пугач утвержден в должности председателя Климовичского райисполкома (руск.). Климовичи (30 верасня 2024). Праверана 19 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- klimovichi.gov.by — афіцыйны сайт Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта