Уладзімір Уладзіміравіч Васюк
Уладзімір Уладзіміравіч Васюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1947 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | графік |
Месца працы | |
Жанр | плакат, кніжная графіка і станковая графіка |
Вучоба | |
Уплыў | Леанід Паўлавіч Дубар, Міхаіл Фёдаравіч Раманюк і Уладзімір Вікенцьевіч Угрыновіч[d] |
Член у |
Уладзімір Уладзіміравіч Васю́к (нар. 2 ліпеня 1947, пас. Леніна, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 ліпеня 1947 года ў пасёлку Леніна Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1972 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1978 годзе. Вучыўся ў Л. Дубара, У. Угрыновіча, М. Раманюка[1].
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1972 года. Выкладаў у 1978—1986 гадах у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1987 года — у Беларускай акадэміі мастацтваў[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года. Жыве ў Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне плаката, станковай графікі (аловак)[1] і кніжнай графікі[2]. Сярод асноўных твораў: плакаты «Трагедыя Хатыні не павінна паўтарыцца», «Тураў — 1000 год», серыя плакатаў «Асветнікі» (плакаты «250 год з дня нараджэння М. Пачобута-Адляніцкага», «Е. Полацкая», «М. Гусоўскі» (1980), «С. Полацкі», «Ф. Скарына»)[1], плакатаў «М. Гусоўскі» (1980), «Песнярам зямлі беларускай» (1982), «Пётр Мсціславец — першы беларускі друкар» (1990), «Сымон Будны» (1992)[2], а таксама графічныя серыі: «Прывіды маёй маленькай радзімы» (1995), «Нараджэнне лініі», «Здань», «Стоды», «Узнясенне», «Вымярэнне», «Сустрэча», «Восень — прадчуванне вясны»[1]. Аформіў кнігі «Праваслаўныя святы» і «Праваслаўнае дойлідства Беларусі» (1995)[2]. Аўтар афішаў да спектакляў і святаў[2].
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і фондах БСМ[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны дыпломамі міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Васюк Уладзімір Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г Л. Ф. Салавей. Васюк Уладзімір Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Ф. Салавей. Васюк Уладзімір Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Васюк Уладзімір Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Уладзіміравіч Васюк на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі Беларусі
- Мастакі-плакатысты Беларусі
- Мастакі-ілюстратары Беларусі