Феліцыянава
Вёска
Феліцыянава
| ||||||||||||||||||
Феліцыя́нава[1] (трансліт.: Fielicyjanava, руск.: Фелицианово, раней таксама Карасі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 17 км ад Мінска.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва, верагодна, паходзіць ад імя ўладальніка маёнтка пачатку XIX стагоддзя, Феліцыяна Івашкевіча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць калежскага асэсара Антонія Феліцыянавіча Івашкевіча. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
У 1863 годзе за ўдзел у паўстанні быў арыштаваны Зеліслаў (Зеніслаў, Здзіслаў)-Аляксандр-Людвік Івашкевіч, сын Атонія Феліцыянавіча. 20 ліпеня 1864 года прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на пасяленне ў «менш аддаленыя месцы Сібіры». У 1870-х атрымаў частковую амністыю, у 1876 годзе атрымаў дазвол вярнуцца ў Мінскую губерню[2].
У 1876 годзе ўладальнікамі маёнтка Феліцыянава былі дзеці Антонія Івашкевіча, усе дваране рыма-каталіцкага веравызнання: Памелія, Зеліслаў, Мечыслаў, Уладзіслаў, Анна, Аліна, Казіміра. Было 816 дзесяцін зямлі, карчма з гадавым прыбыткам 40 рублёў. Гаспадаркай займаўся арандатар[3]. Пазней маёнтак завецца таксама Карасі[4][5]. У 1888 годзе землеўладальніцай у Карасях была дваранка каталічка Камілія Антонава Івашкевіч, 460 дзесяцін[6].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
У 1980-х гадах да Феліцыянава далучана вёска Карасі[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1858 год — 34 жыхары
- 1897 год — 4 двары, 64 жыхары
- 1917 год — 14 двароў, 86 жыхароў
- 1960 год — 135 жыхароў
- 2002 год — 13 двароў, 21 жыхар
- 2010 год — 12 гаспадарак, 15 жыхароў
- 2012 год — 10 гаспадарак, 13 жыхароў
- 2019 год — 26 жыхароў[9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Матвейчык Д. 2016, с. 247.
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 63.
- ↑ Польская карта Белоруссии 1:100K - Голацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 2 ліпеня 2025.
- ↑ Белоруссия - РККА 1:50К - Голацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 2 ліпеня 2025.
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 186.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Дапаможнік(недаступная спасылка). helper.archonline.by. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023. Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Феліцыянава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 191. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Феліцыянава // Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — С. 727. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Матвейчык Д. Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — 735 с. — ISBN 978-985-01-1159-3.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Типографія Губернскаго Правленія, 1877. — 187 с.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи [за 1888 год] / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Минская Губернская Типографія, 1889. — 419 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Феліцыянава