Чарняўка (прыток Рудзеі)
Выгляд
	
	
| Чарняўка | |
|---|---|
|   | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 15 км | 
| Басейн | 64 км² | 
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Шэжэр | 
| • Каардынаты | 53°50′37,50″ пн. ш. 30°32′38,60″ у. д.HGЯO | 
| Вусце | Рудзея | 
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Гародня | 
| • Каардынаты | 53°50′12,20″ пн. ш. 30°38′15,40″ у. д.HGЯO | 
| Ухіл ракі | 0,8 м/км | 
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Рудзея → Раста → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора | 
|  | |
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць | 
| Раёны | Магілёўскі раён, Чавускі раён | 
|  — выток,  — вусце | |
Чарня́ўка — рака ў Магілёўскім раёне і на мяжы Магілёўскага з Чавускім раёнам Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рудзея.
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Каля 17 % вадазбору ўкрыта лесам. Рака пачынаецца каля вёскі Шэжэр, упадае ў Рудзею (вадасховішча Рудзея) каля вёскі Гародня. Рэчышча каналізаванае. На рацэ каля вёскі Галяні сажалка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
 
	

