Шартр
| Горад | |||
| Шартр | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Chartres | |||
|
|||
| 48°26′37″ пн. ш. 1°29′09″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Кіраўнік | Jean-Pierre Gorges[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 16,85 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 142 м | ||
| Водныя аб’екты | Эр[1] | ||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 40361 чалавек (1999) | ||
| Шчыльнасць | 2395 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 237 | ||
| Паштовы індэкс | 28000 | ||
|
|
|||
| ville-chartres.fr | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Шартр (фр.: Chartres) — горад у Францыі, на рацэ Эр, прэфектура (сталіца) дэпартамента Эр і Луар. Размешчаны за 96 км ад Парыжа ў цэнтральнай Францыі.
Насельніцтва 40,4 тыс. жыхароў (1999), з прыгарадамі — 87 800 жыхароў. Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць; вытворчасць мастацкага шкла, гатовага адзення. Вышэйшая музычная школа. Музей вытанчаных мастацтваў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваявання ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагоддзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартрскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамен. Тытул герцага Шартрскага належаў розным сваякам французскіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі Бурбонаў — Генрых IV.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Chartres-de-Bretagne[d], Францыя
Sakurai[d], Японія (22 красавіка 1989)[11]
Віфлеем, Дзяржава Палесціна (10 верасня 1994)[12]
Куска, Перу (21 кастрычніка 1989)[13]
Равена, Італія (15 верасня 1957)[14]
Ронда[d], Іспанія (чэрвень 2025)[15]
Чычэстэр, Вялікабрытанія (28 лютага 1959)[16]
Шпаер, Германія (25 мая 1959)[17]
Эвара, Партугалія (2003)[18]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]

На пагорку, над старой часткай горада, уздымаецца знакаміты гатычны сабор Нотр-дам, які быў выбудаваны ў рэкордныя тэрміны з 1194 па 1220 год і валодае багатым скульптурным убраннем. Сабор Шартрскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а яго вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sandre
- ↑ а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations de référence 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ http://www.jumelages-chartres.fr/pages/nos-villes/page-1.html Праверана 21 студзеня 2018.
- ↑ http://www.jumelages-chartres.fr/pages/nos-villes/page.html Праверана 21 студзеня 2018.
- ↑ http://www.aatccusco.com/ciudades_hermanas.php
- ↑ http://www.jumelages-chartres.fr/pages/nos-villes/ravenne.html Праверана 21 студзеня 2018.
- ↑ Votre Ville, Bulletin municipal - Chartres — RF: 2025. — вып. 252. — P. 22–23. — ISSN 1257-5194
- ↑ http://www.jumelages-chartres.fr/pages/nos-villes/reglement-interieur.html Праверана 21 студзеня 2018.
- ↑ http://www.jumelages-chartres.fr/pages/nos-villes/spire-sur-le-rhin.html Праверана 21 студзеня 2018.
- ↑ https://pastel.diplomatie.gouv.fr/cncdext/dyn/public/atlas/detailPartenaire.html?criteres.ptrId=654 Праверана 1 студзеня 2018.