Перайсці да зместу

Шахматная натацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шахматная натацыя — сімвальнае абазначэнне, якое дапамагае адлюстроўваць паслядоўнасць і якасць хадоў у шахматах. Натацыя адлюстроўвае паслядоўнасць хадоў, фігуры і іхнія перамяшчэнні па дошцы. У большасці краін свету прынятая алгебраічная шахматная натацыя[1].

Правілы запісу

[правіць | правіць зыходнік]

У натацыі ход запісваецца ў наступным фармаце:

  1. скарочанае абазначэнне фігуры, якая ходзіць: Кр — кароль, Ф — ферзь, Л — ладдзя, С — слон, К — конь, для пешкі скарачэнне не ўжываецца;
  2. поле, на якім стаіць фігура: гарызанталь+вертыкаль;
  3. пунктуацыйны раздзяляльны знак: найчасцей працяжнік, для ўзяцця — знак ×;
  4. поле, куды ходзіць фігура;
  5. пунктуацыйны знак для каментарыя ці выніку ходу (не абавязкова): для шаха — знак +, для мата — #, для нічыёй — знак =; каментарыі: ! — добры ход, ці !! — неймаверны ход, ? — благі ход, ?? — вельмі благі ход, ?! — рызыкоўны.
«Дзіцячы мат»

Калі пешка пры сваім ходзе зрабіла пераўтварэнне, дасягнуўшы апошняй гарызанталі, пасля поля, на якое яна пахадзіла, пазначаецца фігура, у якую яна пераўтвараецца[2] Напрыклад, c8Ф.

Ракіроўка пазначаецца адмысловым спосабам: для кароткай ракіроўкі ўжываецца запіс 0-0, для доўгай 0-0-0.

Прыклад ужывання

[правіць | правіць зыходнік]

Прыклад запісу дзіцячага мата ў поўнай алгебраічнай натацыі:

1. e2—e4 e7—e5
2. Сf1—c4 Кb8—c6
3. Фd1—h5?! Кg8—f6??
4. Фh5×f7#