Шуцманшафт
| Шуцманшафт | |
|---|---|
| Schutzmannschaft | |
| | |
| Гады існавання | 1941—1945 |
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | паліцыя парадку |
| Тып | дапаможная паліцыя |
| Функцыі | карныя аперацыі і барацьба з партызанамі |
| Колькасць | каля 300.000 чалавек |
| Дыслакацыя |
Генерал-губернатарства Рэйхскамісарыят Остланд Рэйхскамісарыят Украіна Рэйхскамісарыят Масковія |
| Дэвіз | «Treu, Tapfer, Gehorsam» («Верны, Храбры, Паслухмяны») |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | баі з партызанамі, карныя аперацыі |
Шуцманша́фт (ням.: Schutzmannschaft), скар. шу́ма (ням.: Schuma), ад шу́цман (ням.: Schutzmann — супрацоўнік ахоўнай паліцыі ў Германіі да 1945 года) — «ахоўныя каманды», асаблівыя падраздзяленні, першапачаткова ў складзе дапаможнай паліцыі Трэцяга рэйха на акупаваных тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваннем немцаў і разам з іншымі нямецкімі часцямі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазней на базе асобных батальёнаў былі сфармаваныя часці Вафен СС.
Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюза і ў Балтыі.
Форма
[правіць | правіць зыходнік]Сябры шуцманшафтаў насілі нямецкую вайсковую форму, але з асаблівымі знакамі адрознення ([1] Архівавана 22 жніўня 2014.), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu, Tapfer, Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Першыя батальёны «Шума» сталі стварацца немцамі ў канцы ліпеня 1941 года. Да канца 1942 года колькасць «шума» дасягнула прыкладна 300 тысяч людзей, зарганізаваных у батальёны, а таксама якія служылі на розных асобных пасадах.

Здымак да рапарта Юргена Штропа, май 1943 года. Арыгінальны нямецкі тэкст: «Ужыванне туземных жаўнераў у аперацыі»
Шуцманшафт-каманды прымалі ўдзел у забойстве яўрэяў у ходзе «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання», у ахове канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, а таксама былі чынна далучаныя ў гэтак званыя «дзеянні па ліквідацыі бандыцкіх фармаванняў» (антыпартызанскія дзеянні).
Часта у адносінах да шуцманаў выкарыстоўваўся тэрмін «туземныя жаўнеры» («аскары» ням.: Askari).[1][2]
Сістэма званняў
[правіць | правіць зыходнік]Адпаведнасць сістэмы званняў ахоўнай паліцыі і вермахта.[3]
| Шуцманшафт | Вермахт | |
|---|---|---|
| Schutzmann | Schütze | Радавы |
| Unterkorporal | Gefreiter | Яфрэйтар |
| Vizekorporal | Obergefreiter | |
| Korporal | Stabsgefreiter | |
| Vizefeldwebel | Feldwebel | Сяржант |
| Kompaniefeldwebel | Oberfeldwebel | Старшы сяржант |
| Zugführer | Leutnant | Лейтэнант |
| Oberzugführer | Oberleutnant | Старшы лейтэнант |
| Kompanieführer | Hauptmann | Капітан |
| Batallionsführer | Major | Маёр |
Беларускія шуцманы
[правіць | правіць зыходнік]Спіс некаторых беларускіх фармаванняў шуцманшафт:
- 45-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 46-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 47-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 48-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 49-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 60-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 64-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 65-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 66-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 67-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 68-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 101-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 104-ы батальён дапаможнай паліцыі
- Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг»
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Kazimierz Moczarski, Rozmowy z katem
- ↑ Даклад Юргена Штропа Генрыху Гімлеру «Варшаўскага гета больш не існуе», май 1943 г. (ням.), (англ.) [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.
- ↑ Українські військові формування в збройних силах Німеччини (1939-1945) - Андрій Боляновський - Тека авторів - Чтиво. Чтиво. Праверана 17 жніўня 2018.