Шуцманшафт
| Шуцманшафт | |
| Schutzmannschaft | |
| | |
| Гады існаваньня | 1941—1945 |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | паліцыя парадку |
| Тып | дапаможная паліцыя |
| Функцыі | карныя апэрацыі й барацьба з партызанамі |
| Колькасьць | блізу 300 000 чалавек |
| Дысьлякацыя |
Генэрал-губэрнатарства Райхскамісарыят Остлянд Райхскамісарыят Украіна Райхскамісарыят Масковія |
| Дэвіз | «Treu, Tapfer, Gehorsam» («Верны, Храбры, Паслухмяны») |
| Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Шу́цманшафт (па-нямецку: Schutzmannschaft, скар. шу́ма, ням. SchuMa; ад ням. Schützen — «ахоўваць» і ням. Mannschaft — «каманда») — «ахоўныя дружыны», асаблівыя падразьдзяленьні, першапачаткова ў складзе дапаможнае паліцыі Нямецкага Райху на акупаваных тэрыторыях у рокі Другое сусьветнае вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваньнем немцаў і разам зь іншымі нямецкімі часткамі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазьней на грунце асобных батальёнаў былі сфармаваныя часткі Вафэн СС.
Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюзу і ў Балтыі.
Форма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сябры шуцманшафту насілі нямецкую вайсковую форму, але з асаблівымі знакамі адрозьненьня ([1]), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu, Tapfer, Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».
Прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя батальёны «Шума» сталі стварацца немцамі напрыканцы ліпеня 1941 году. Да канца 1942 року колькасьць «шумы» дасягнула прыкладна 300 тысячаў людзей, зарганізаваных у батальёны, а таксама якія служылі на розных асобных пасадах.

Шуцманшафт-дружыны прымалі ўдзел у забойстве жыдоў у хадзе «канчатковага вырашэньня жыдоўскага пытаньня», у ахове канцэнтрацыйных лягероў і лягероў сьмерці, а таксама былі чынна далучаныя ў гэтак званыя «дзеяньні па ліквідацыі бандыцкіх фармаваньняў» (антыпартызанскія дзеяньні).
Часта ў адносінах да шуцманаў выкарыстоўваўся тэрмін «туземныя жаўнеры» («аскары» па-нямецку: Askari).[1][2]
Сыстэма годнасьцяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адпаведнасьць сыстэмы годнасьцяў ахоўнае паліцыі й вэрмахту.[3]
| Шуцманшафт | Вэрмахт | |
|---|---|---|
| Schutzmann | Schütze | Шараговец |
| Unterkorporal | Gefreiter | Яфрэйтар |
| Vizekorporal | Obergefreiter | |
| Korporal | Stabsgefreiter | |
| Vizefeldwebel | Feldwebel | Саржант |
| Kompaniefeldwebel | Oberfeldwebel | Старшы саржант |
| Zugführer | Leutnant | Лейтэнант |
| Oberzugführer | Oberleutnant | Старшы лейтэнант |
| Kompanieführer | Hauptmann | Капітан |
| Batallionsführer | Major | Маёр |
Беларускія шуцманшафты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс некаторых беларускіх фармаваньняў шуцманшафту:
- 45-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 46-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 47-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 48-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 49-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 60-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 64-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 65-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 66-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 67-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 68-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 101-ы батальён дапаможнай паліцыі
- 104-ы батальён дапаможнай паліцыі
- Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг»
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kazimierz Moczarski, Rozmowy z katem
- ^ Даклад Юргена Штропа Генрыху Гімлеру «Варшаўскага гета больш не існуе», май 1943 г. (ням.), (анг.) [ Архівавана] 13 кастрычніка 2025 году.
- ^ Українські військові формування в збройних силах Німеччини (1939-1945) - Андрій Боляновський - Тека авторів - Чтиво. Чтиво. Праверана 2018-08-17 г.