Шэй Гілджэс-Аляксандар
Шэй Гілджэс-Аляксандар | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | разыгрываючы абаронца | |
Рост: | 2 м | |
Вага: | 82 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 12 ліпеня 1998[1] (26 гадоў) | |
Альма-матэр: | ||
Драфт | ||
11, драфт НБА 2018 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Аклагома-Сіці Тандэр | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2017—2018 | Кентукі Ўайлдкэтс[d] | |
2018—2019 | Лос-Анджэлес Кліпэрз | |
2019— | Аклагома-Сіці Тандэр | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Статыстыка на NBA.com |
Шэй Гі́лджэс-Алякса́ндар (па-ангельску: Shai Gilgeous-Alexander; нар. 12 ліпеня 1998 году) — канадзкі баскетбаліст клюбу «Аклагома-Сіці Тандэр» з НБА. Выступае на пазыцыі гульнёвага абаронцы. У складзе зборнай Канады Гілджэс-Аляксандар здабыў бронзавы мэдаль на чэмпіянаце сьвету 2023 году і быў улучаны ў зборную турніру.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 чэрвеня 2018 году Гілджэс-Аляксандар быў абраны пад 11-м нумарам камандай «Шарлот Горнэтс» на драфце НБА 2018 году, пасьля чаго ў той жа дзень быў абменены ў «Лос-Анджэлес Кліпэрз» на некалькі выбараў у наступным драфце[4].

17 сьнежня 2018 году канадзец набраў рэкордныя ў сэзоне 24 пункты ў матчы супраць «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз», але ягоная каманда зазнала паразу зь лікам 131:127. 18 студзеня 2019 году Гілджэс-Аляксандар паўтарыў свой рэкорд сэзону ў матчы супраць «Голдэн Стэйт Ўорыярз». 21 красавіка 2019 году быў пераадолены асабісты рэкорд, калі гулец паклаў на свой рахунак 25 пунктаў, але каманда зноў прагуляла «Голдэн Стэйт Ўорыярз» зь лікам 113:105 у чацьвертай гульні плэй-оф 2019 году.
10 ліпеня 2019 году «Кліпэрз» абмянялі Гілджэс-Аляксандра, Данілё Галінары, пяць выбараў першага раўнду драфту і права абмяняць два іншыя выбары першага раўнду ў «Аклагому-Сіці Тандэр» на ўдзельніка Матчу ўсіх зорак НБА Пола Джорджа[5]. 8 кастрычніка канадзец дэбютаваў у перадсэзоннай гульні супраць «Далас Мавэрыкс». 22 сьнежня 2019 году баскетбаліст набраў рэкордныя на той момант 32 пункты, зрабіў пяць перадач, тры падборы і два перахопы ў пераможным з «Лос-Анджэлес Кліпэрз» матчы[6]. 13 студзеня 2020 году гулец аформіў свой першы трыпл-дабл у НБА, набраўшы 20 пунктаў, зрабіўшы 10 перадач і зрабіўшы рэкордныя ў кар’еры 20 падбораў, у пераможным матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз». Ён стаў другім гульцом пасьля Расэла Ўэстбрука, які займеў паказьнік 20–20–10 за апошнія 30 гадоў, і самым маладым, хто дасягнуў такога выніку[7][8]. 3 жніўня 2021 году Гілджэс-Аляксандар і «Тандэр» дамовіліся аб пяцігадовым падаўжэньні кантракту пачаткоўца на 172 мільёны даляраў[9].

22 сьнежня 2021 году баскетбаліст зрабіў свой другі трыпл-дабл у кар’еры, набраўшы 27 пунктаў, зрабіўшы 11 падбораў і 12 перадач, у пераможным матчы супраць «Дэнвэр Нагетс» зь лікам 108:94[10]. 28 сакавіка 2022 году Гілджэс-Аляксандар выбыў да канца сэзону праз траўму шчыкалаткі[11]. Ён скончыў сэзон, набіраючы ў сярэднім 24,5 пунткы і аддаючы 5,9 галявых перадач за гульню[11]. 16 лістапада атлет паўтарыў свой асабісты рэкорд, набраўшы 42 пункты, а таксама зрабіўшы пераможны трохпунктавы кідок, шэсьць падбораў і сем перадач, у пераможным матчы супраць «Вашынгтон Ўізардс»[12]. 2 лютага 2023 году Гілджэс-Аляксандар быў упершыню запрошаны на Матч усіх зорак НБА ў якасьці рэзэрвовага абаронцы Заходняй канфэрэнцыі[13]. 10 лютага канадзец паўтарыў свой асабісты рэкорд, набраўшы 44 пункты, рэалізаваўшы 13 з 16 кідкоў з гульні і 18 з 19 штрафных кідкоў у пераможным матчы супраць «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» зь лікам 138:129. Ён стаў першым гульцом у гісторыі «Тандэр», які набраў больш за 40 пунктаў пры 80% рэалізацыі кідкоў[14]. Паводле вынікаў сэзону абаронца быў улучаны ў першую зборную НБА[15].

У сэзоне 2023—2024 гадоў Гілджэс-Аляксандар згуляў пяць матчаў запар, набіраючы ня менш за 25 пунктаў, рэалізуючы 55% кідкоў з гульні, што было найдаўжэйшай сэрыяй у гісторыі клюбнай франшызы[16]. 25 студзеня 2024 году баскетбаліст быў абраны ў склад стартавай каманды Заходняй канфэрэнцыі на Матч усіх зорак НБА 2024 году, што стала ягоным другім запар абраньнем у склад і першым абраньнем у якасьці гульца пачатковай каманды[17]. 12 сакавіка ён правёў свой 48-ы матч сэзону з 30 пунктамі, перасягнуўшы папярэдні рэкорд Кевіна Д’юранта ў складзе «Аклагомы-Сіці Тандэр»[18]. Гілджэс-Аляксандар ня быў абраны самым каштоўным гульцом сэзону, але другі раз запар быў абраны ў першую зборную НБА. «Аклагома», тым часам, прабілася ў фінал Заходняй канфэрэнцыі, дзе саступіла «Далас Мавэрыкс» у шасьці гульнях.
11 лістапада 2024 году Гілджэс-Аляксандар набраў рэкордныя на той момант 45 пунктаў, а таксама зрабіў тры падборы, дзевяць перадачаў, пяць перахопаў і два блёкі ў пераможным матчы супраць сваёй былой каманды «Лос-Анджэлес Кліпэрз»[19]. 22 студзеня 2025 году ён набраў рэкордныя ў сваёй кар’еры 54 пункты, зрабіў восем падбораў, пяць перадач, тры перахопы і два блёкі ў пераможнай сустрэчы над «Ютай Джаз»[20]. 25 студзеня Гілджэс-Аляксандар быў абраны ў склад пачатковай каманды Заходняй канфэрэнцыі на Матч усіх зорак НБА 2025 году, што стала ягоным трэцім запар абраньнем[21]. У сакавіку баскетбаліст стаў самым хуткім гульцом у гісторыі франшызы, які здолеў дасягнуць 10 тысяч пунктаў за кар’еру, зрабіўшы гэта ў 368 гульнях і перасягнуўшы папярэдні рэкорд, усталяваны Кевінам Д’юрантам за 381 гульню[22]. Спартовец быў названы самым каштоўным гульцом НБА ў сэзоне 2024—2025 гадоў, стаўшы толькі другім канадцам, які атрымаў гэту ўзнагароду, пасьля Стыва Нэша ў 2005 і 2006 гадах[23]. У тым ліку дзякуючы гульца «Аклагома-Сіці» трапіла ў фінал НБА, дзе ў перамагла «Індыяну Пэйсэрз» у сэрыі зь лікам 4–3, а Гілджэс-Аляксандар быў названы найлепшым гульцом фіналу. Ён стаў чацьвертым гульцом у гісторыі НБА пасьля Карыма Абдул-Джабара, Майкла Джордана і Шакіла О’Ніла, які стаў самым каштоўным гульцом рэгулярнага сэзону, фіналу і найлепшым бамбардзірам у адным сэзоне[24]. Акрамя таго, ён таксама стаў першым канадцам, які стаў самым каштоўным гульцом фіналу НБА[25].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гулец выклікаўся ў юнацкія зборныя Канады, а за нацыянальную зборную краіны дэбютаваў у рамках адборачнага турніру да летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году ў Маніле.
24 траўня 2022 году Гілджэс-Аляксандар стаў адным з чатырнаццаці гульцоў, якія пагадзіліся на трохгадовае абавязацельства гуляць за нацыянальную зборную, імкнучыся перапыніць шматгадовыя няўдачы ў кваліфікацыі на алімпійскі баскетбольны турнір[26]. На чэмпіянаце сьвету 2023 году баскетбаліст быў цэнтральнай фігурай у складзе канадзкай зборнай, прывёўшы іх да гістарычных бронзавых мэдалёў[27][28]. Паводле вынікаў сусьветнага першынства гулец быў улучаны ў сымбалічную зборную турніру[29]. Поруч з зборнай браў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы[30], дзе паўночнаамэрыканская каманда была выбітая ў чвэрцьфінале гаспадарамі турніру[31].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Shai Gilgeous-Alexander // FIBA database
- ^ а б Basketball Reference (анг.)
- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ Ewing, Lori (21.06.2018). «Canadian Shai Gilgeous-Alexander goes 11th in NBA draft, flipped to Clippers». Canadian Broadcasting Corporation.
- ^ «L.A. Clippers Acquire Six-Time NBA All-Star Paul George». NBA.
- ^ «Gilgeous-Alexander helps Thunder beat Clippers 118–112». ESPN.
- ^ «SGA youngest ever with 20-rebound triple-double». ESPN.
- ^ Maloney, Jack (13.01.2020). «Thunder’s Shai Gilgeous-Alexander records historic first career triple-double in win over Timberwolves». CBS Sports.
- ^ Young, Royce (3.08.2021). «Thunder lock up SGA with max rookie extension». ESPN.
- ^ «Gilgeous-Alexander’s triple-double leads Thunder past Denver». Fox31 Denver.
- ^ а б «OKC’s Gilgeous-Alexander (ankle) out for season». ESPN.
- ^ Pagaduan, Jedd (16.11.2022). Thunder star Shai Gilgeous-Alexander drives dagger into Wizard’ hearts with game-winning stepback three». ClutchPoints.
- ^ «2023 NBA All-Star reserves revealed». NBA.
- ^ «Gilgeous-Alexander has 44, Thunder top Trail Blazers 138–129». ESPN.
- ^ «Canada’s Shai Gilgeous-Alexander named to all-NBA first team after stellar season». CTV News.
- ^ Sampson, Peter (14.11.2023). «Shai Gilgeous-Alexander secures Thunder scoring feat not even Kevin Durant achieved». ClutchPoints.
- ^ «2024 NBA All-Star starters announced». NBA.
- ^ Pagaduan, Jedd (12.03.2024). «Thunder: Shai Gilgeous-Alexander’s true feelings on breaking Kevin Durant’s OKC record for 30-point games». ClutchPoints.
- ^ «Gilgeous-Alexander scores career-high 45 as Thunder beat Clippers in first game without Holmgren». ESPN.
- ^ «Shai Gilgeous-Alexander scores career-high 54 in Thunder’s 123-114 win over Jazz». ESPN.
- ^ «Giannis Antetokounmpo, Shai Gilgeous-Alexander highlight All-Star starters». NBA.
- ^ Pagaduan, Jedd (12.03.2025). «Shai Gilgeous-Alexander breaks Kevin Durant's Thunder record in Celtics clash». ClutchPoints.
- ^ MacMahon, Tim (21.05.2025). «Sources: Thunder’s Shai Gilgeous-Alexander wins NBA MVP». ESPN.
- ^ «NBA MVP, Finals MVP and Scoring Champ: Shai Gilgeous-Alexander Joins Elite Club». Fox Sports.
- ^ «Canada’s Shai Gilgeous-Alexander captures Finals MVP award». Sportsnet.
- ^ «Fourteen athletes committed to represent Canada as Senior Men’s National Team summer core revealed». Canada Basketball.
- ^ Grange, Michael (6.09.2023). «Gilgeous-Alexander raising Canada’s ceiling one signature moment at a time». Sportsnet.
- ^ Crain, Nick (8.09.2023). «2023 FIBA World Cup: Shai Gilgeous-Alexander Continues To Cement Himself As One Of World’s Top Players». Forbes.
- ^ «Dennis Schroder named FIBA Basketball World Cup 2023 Tissot MVP». FIBA.
- ^ «Gilgeous-Alexander, Murray to lead NBA-experienced Canadian Olympic team in Paris». CBC / The Canadian Press.
- ^ «Doing it the French way: Hosts eliminate unbeaten Canada». FIBA.