Эўтаназія
Эўтаназія (радзей эйтаназія) (грэч.: ευ-«добры» θάνατος «смерць») — практыка спынення (або скарачэння) жыцця чалавека, які пакутуе невылечным захворваннем, цярпіць невыносныя пакуты, задавальненне просьбы без медыцынскіх паказанняў у бязбольнай ці мінімальна балючай форме з мэтай спынення пакут. Пярэчыць клятве Гіпакрата.
«Кароткі Оксфардскі слоўнік» дае тры значэнні словы «эўтаназія»: першае — «спакойная і лёгкая смерць», другое — «сродкі для гэтага», трэцяе — «дзеянні для яе ажыццяўлення».
Tэрмін «эўтаназія» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да ўсыплення лабараторных і бадзяжных жывёл.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]У асноўным разглядаюць некалькі відаў эўтаназіі[1][2]:
- Добраахвотная – пацыент дае згоду на правядзенне працэдуры.
- Нядобраахвотная – згоду пацыента немагчыма атрымаць.
- Прымусовая – супраць волі пацыента.
- Пасіўная – адмова ад лячэння ці тэрапіі, неабходных для падтрымання жыцця.
- Актыўная – прымяненне смяротных рэчываў для спынення жыцця.
Прававы статус эўтаназіі
[правіць | правіць зыходнік]Эўтаназія з'яўляецца дыскусійнай тэмай у грамадстве, пры гэтым штогод павялічваецца колькасць краін, у якіх яна становіцца законнай. Сярод іх Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Калумбія, Канада, Іспанія, Новая Зеландыя, Эквадор, Швейцарыя[3][4][5].
У Беларусі эўтаназія забаронена Законам «Аб ахове здароўе». У артыкуле 31 таксама адзначаецца, што "асоба, якая свядома заахвоціла іншую асобу да эўтаназіі і (ці) здзейсніла эўтаназію, нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ James Rachels Active and Passive Euthanasia // New England Journal of Medicine. — 1975-01-09. — В. 2. — Т. 292. — С. 78–80. — ISSN 0028-4793. — DOI:10.1056/NEJM197501092920206
- ↑ Стыдные вопросы про эвтаназию Можно ли считать ее убийством? Разрешена ли она в России и кто выступает против? (руск.). Meduza. Праверана 23 мая 2025.
- ↑ N. M. Harris The Euthanasia Debate(англ.) // BMJ Military Health. — 2001-10-01. — В. 3. — Т. 147. — С. 367–370. — ISSN 2633-3767. — DOI:10.1136/jramc-147-03-22
- ↑ Кому разрешают эвтаназию? Можно ли к ней принудить? И что чувствуют близкие того, кто решился добровольно умереть? Ответы на очень сложные вопросы об эвтаназии (которую опять все обсуждают) (руск.). Meduza. Праверана 23 мая 2025.
- ↑ Rich, Motoko. A Yale Professor Suggested Mass Suicide for Old People in Japan. What Did He Mean? (англ.) . The New York Times (12 лютага 2023). Праверана 23 мая 2025.
- ↑ «О здравоохранении» – тематические подборки НПА на Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 23 мая 2025.