Юбілейная плошча (Мінск)
Юбілейная плошча Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Цэнтральны раён |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() ![]() |
![]() |
Юбілейная плошча — плошча ў Цэнтральным раёне горада Мінска.
Праз плошчу праходзяць вуліцы: Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, М. Танка, Ракаўская, Сухая.
Тут размешчаны кінатэатр «Беларусь», крамы, жылыя і офісныя будынкі, сярод якіх — будынак Белпобыттэхпраекта — адзін з самых высокіх будынкаў Мінска.
На плошчы знаходзяцца выхады станцый метро «Фрунзенская» і «Юбілейная плошча».
Назва
[правіць | правіць зыходнік]
У 1826 годзе на гэтым месцы, тагачаснай ускраіне горада, мінскімі каталікамі быў усталяваны памятны знак у гонар 1500-годдзя Нікейскага сабора (325 г.). У памяць пра гэтую падзею плошча пазней і атрымала назву «Юбілейная».
Безназоўная плошча была запраектавана горадабудаўнічым планам Мінска 1858 года з існуючым помнікам «Юбілей».
На працягу сваёй гісторыі плошча называлася:
- Новая Будова (1872, 1876, 1889);
- Юбілейная (1880, 1895, 1904—1919, 1923, 1926);
- Ракаўскі базарчык (да 1896);
- 25 Кастрычніка (1919—1941, 1944—1952);
- Заходняя (Westplatz, 1941—1944);
- Юбілейная (з 1952)[1].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юбілейная плошча (Мінск)
- Юбілейная плошча Архівавана 16 кастрычніка 2011.
- Панарама сучаснага Мінска. Карта Мінска. Гістарычныя месцы Мінска
- ↑ А. Атнагулов. Минск: Романовские улицы. Книга 2. — Минск: РегистрМедиа, 2025. — С. 270. — 404 с. — ISBN 978-985-90602-5-0, ББК 85.118(4Беи).