Перайсьці да зьместу

Юрась Зянковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрась Зянковіч
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1977(1977-10-31)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак адвакат, палітык

Юрый Леанідавіч Зянковіч або Юрась Зянковіч[2] (нар. 31 кастрычніка 1977, Менск, Беларуская ССР) — беларускі палітык, грамадзкі дзеяч, адвакат. Сябра Партыі БНФ[3].

Быў затрыманы спецслужбамі 12 красавіка 2021 году ў Маскве. 5 верасьня 2022 году судом Мінскага раёну Зянковіч быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб спробе захопу ўлады, ягоны тэрмін быў павялічаны ў сьнежні 2022 і ў жніўні 2024 году. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Зянковіча палітычным зьняволеным. Быў вызвалены ў красавіку 2025 году, выехаў зь Беларусі[4][5].