Янаўляны
Выгляд
Вёска
Янаўляны
|
Янаўля́ны[1] (трансліт.: Janaŭliany, руск.: Яновляны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваверскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Янаўляны як прыналежную да Белагрудскай плябаніі[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсавета[3], да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсавета[4], да 1976 года — у склад Тарноўскага сельсавета[5] (да 1974 года — Белагрудскі сельсавет).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх