Яўнут Валімонтавіч
| Яўнут Валімонтавіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Задора | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Пётр Лелюш | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Юрый Гедыгольд | ||||||
| Пераемнік | Ян Даўгірд | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1380 |
||||||
| Смерць | 1432[1] | ||||||
| Род | Валімонтавічы[d] | ||||||
| Бацька | Валімонт Бушкавіч[2] | ||||||
Яўнут Валімонтавіч, у хрышчэнні Ян (2-я палова XIV ст. — 1432) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1413—1432).
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Іменная аснова Jaun- дала ў старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.[3] Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»[4].
Яўнут — імя-пажаданне, такім імем зычылі як мага даўжэй заставацца такім моцным, якім чалавек бывае ў юнацтве.
Імя Яўнут таксама меў адзін з сыноў князя Гедзіміна, які жыў на стагоддзе раней.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын літоўскага баярына Валімонта Бушкавіча, старэйшы брат Кезгайлы, Румбольда, Шадзібора, Судзівоя і Гудыгерда.
На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Задора». Імёны і паходжанне жонак невядомыя. У 1427 годзе прасіў Папу Рымскага Марціна V дазволіць яму развесціся з жонкай, якая спрабавала яго атруціць. Віленскі біскуп Мацей прызнаў яго новы шлюб неправамоцным[5].
Упершыню ў крыніцах сустракаецца ў 1412 годзе[6], калі атрымаў урад старосты троцкага, з 1413 года ўрад стаў ваяводскім і Яўнут трымаў яго да 1432 года. У 1432 годзе, разам з братам Румбольдам, Яўнута пакараў смерцю Жыгімонт Кейстутавіч за падтрымку Свідрыгайлы.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]| КЕЗГАЙЛЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Мікалай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ян | Войцех | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Яўнут | Міхал | Станіслаў | Станіслаў | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Кезгайла | Ян | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Дабяслаў | Мікалай | Мікалай | Станіслаў | Ян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пётр | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Бушка | Валімонт | Румбольд | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Шадзібор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Судзівой | Станка | СТАНКОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Гудыгерд | Конрад | КАНДРАТОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сегебут? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 318. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 221, 318. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 39.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 510.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. 1 (1387—1507) / [wydali J. Fijałek i Wł. Semkowicz; red. t. J. Wyrozumski]; Polska Akademia Umiejętności. — Kraków: «Secesja», 1994. — XXXVIII, [2] s.— S. 130.
- ↑ Vitoldiana: codex privilegiorum Vitoldi magni ducis Lithuaniae: 1386—1430 / zebrał i wyd. J. Ochmański. — Warszawa — Poznań: Państ. Wydaw. Naukowe, 1986. — 255, [1] s.: err. — S. 32. — (Historia; T. 8).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: R. 6. Nr 11—12. 1913. R. 7. Nr 1—2. 1914.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.