Альбэрта Джылярдына
Альбэрта Джылярдына | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1982[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2000 | П’ячэнца[d] | 17 (3) |
2000—2002 | Вэрона | 39 (5) |
2002—2005 | Парма | 96 (50) |
2005—2008 | Мілян | 94 (36) |
2008—2012 | Фіярэнтына | 118 (48) |
2012—2014 | Джэноа | 50 (19) |
2012—2013 | → Балёньня | 36 (13) |
2014—2015 | Гуанчжоў[d] | 14 (5) |
2015 | → Фіярэнтына | 14 (4) |
2015—2016 | Палерма | 33 (10) |
2016—2017 | Эмпалі | 12 (0) |
2017 | Пэскара | 3 (0) |
2017—2018 | Спэцыя | 16 (6) |
Зборныя | ||
1998 | Італія (да 15)[d] | 10 (1) |
1998 | Італія (да 16)[d] | 2 (0) |
1999—2000 | Італія (да 19)[d] | 3 (0) |
2000 | Італія (да 20)[d] | 8 (3) |
2000—2004 | Італія (да 21)[d] | 30 (19) |
2004—2013 | Італія | 57 (19) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2025— | Піза |
Альбэрта Джылярдына (па-італьянску: Alberto Gilardino; нар. 5 ліпеня 1982 году, Б’ельля, Італія) — італьянскі футбаліст і трэнэр, гуляў на пазыцыі нападніка. Мае выступы за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джылярдына пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сэзоне 1999—2000 гадоў. За гэты сэзон ён правёў 17 матчаў у лізе й забіў 3 галы. Наступны сэзон гулец правёў у «Вэроне», якая купіла яго за 5 мільёнаў эўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сэзоны ў клюбе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.
Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасьля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў эўра, задаволіўшы запыт былога трэнэра «Вэроны» Чэзарэ Прандэльлі. У новым клюбе Альбэрта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 году Джылярдына быў прададзены ў «Мілян» за 24 мільёны эўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілян» у чэмпіянаце, але ня здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, ні забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.
25 траўня 2008 году спартовы дырэктар «Фіярэнтыны» Панталео Корвін пацьвердзіў, што дамоўленасьць зь «Мілянам» па набыцьці Джылярдына дасягнута, і 28 траўня Альбэрта перайшоў у склад флярэнтыйскага клюбу за 15 мільёнаў эўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнэр «Фіярэнтыны» Чэзарэ Прандэльлі раней працаваў з Джылярдына ў «Парме».
30 сьнежня 2011 году Джылярдына пасьпяхова прайшоў мэдабсьледаваньне ў «Джэноа»[4] і 4 студзеня 2012 году падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 году[5]. 31 жніўня 2012 году гулец перайшоў у «Балёньню» на правах гадавой арэнды[6][7].
5 ліпеня 2014 году было абвешчана пра пераход гульца ў ктайскі клюб «Гуанчжоў Эвэргранд» за 5 млн эўра[8]. Да гэтага ў кітайскі клюб быў запрошаны партнэр Альбэрта па зборнай Італіі Алесандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 году Альбэрта накіраваўся ў «Фіярэнтыну» на правах арэнды.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джылярдына гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Атэнах, атрымаўшы бронзавы мэдаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе ў 2004 годзе. На дадзены момант Джылярдына зьяўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 году).
Альбэрта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце сьвету ў 2006 годзе. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Нямеччыны, у дадатковы час уразіўшы каркас брамы й аддаўшы галявы пас на Алясандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 году Джылярдына прыняў капітанскую павязку ў Даніеле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысьць Італіі зь лікам 2:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Мілян»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007
- Уладальнік Супэркубку УЭФА: 2007
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2007
«Гуанчжоў Эвэргранд»:
- Чэмпіён Кітаю: 2014
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Італія:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Alberto Gilardino // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ALBERTO GILARDINO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Alberto Gilardino // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Gilardino wechselt nach Genua. transfermarkt.de
- ^ E' fatta: contratto depositato. Sito ufficiale del Genoa CFC
- ^ Cessioni in quattro lasciano Genova. Sito ufficiale del Genoa CFC
- ^ Gilardino al Bologna. Sito ufficiale del Bologna FC
- ^ Gilardino vicino al Guangzhou: il Genoa accetta l'offerta. Gazzetta.it.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Італіі
- Футбалісты клюбу «П’ячэнца»
- Футбалісты клюбу «Эляс» Вэрона
- Футбалісты клюбу «Парма»
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Джэноа» Генуя
- Футбалісты клюбу «Балёньня»
- Футбалісты клюбу «Гуанчжоў Эвэргранд»
- Футбалісты клюбу «Палерма»
- Футбалісты клюбу «Эмпалі»
- Футбалісты клюбу «Пэскара»
- Футбалісты зборнай Італіі
- Футбалісты клюбу «Піза»
- Італьянскія футбалісты
- Італьянскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году