Перайсьці да зьместу

Эляс Вэрона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эляс Вэрона
Поўная назва Hellas Verona Football Club
Заснаваны 1903 і 1991
Горад Вэрона, Італія
Стадыён Маркантоніё Бэнтэгодзі
Умяшчальнасьць: 39 211
Прэзыдэнт Маўрыцыё Зэцьці[d]
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024—2025 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hellasverona.it (італ.)
hellasverona.it/en (анг.)

«Эляс Вэрона» (па-італьянску: Hellas Verona) — італьянскі футбольны клюб з гораду Вэрона. Заснаваны ў 1903 годзе. Чэмпіён Італіі (1985).

Матчы вэронскай дружыны супраць турынскага «Ювэнтуса» ў студзені 1958 году.

Клюб быў заснаваны студэнтамі мясцовага ліцэю. Імя «Эляда», як італьянцы прамаўляюць Эляс, для каманды абраў настаўнік грэцкай мовы. У 1911 годзе «Эляс» прыняў удзел у чэмпіянаце вобласьці. У 1919 годзе клюб зьмяніў назву на «Эляс Вэрона». У Сэрыі Б чэмпіянату Італіі клюб дэбютаваў ў 1929 годзе, аб’яднаўшыся зь іншымі аматарскімі камандамі правінцыі Вэроны, як то «Бэнтэгодзі» і «Скаліджэра». Паводле вынікаў сэзону 1956—1957 гадоў каманда атрымала права на выхад у Сэрыю А, дзе пратрымалася толькі адзін год.

У 1968 годзе «Эляс Вэрона» вярнулася ў найвышэйшы дывізіён італьянскага першынства. У Сэрыю А каманда выйшла пад кіраўніцтвам даволі вядомага швэдзкага спэцыяліста Нільса Лідгальма. Сэзон 1982—1983 гадоў клюб завяршыў на рэкордным для сябе чацьвертым месцы, а ўжо праз два гады каманда адсьвяткавала перамогу ў чэмпіянаце краіны.

У 1990 годзе «Эляс Верона» пакінула элітны дывізіён. Тады ж у каманды пачаліся сур’ёзныя фінансавыя цяжкасьці, якія заміналі паказваць стабільныя вынікі. Наступныя гады клюб балянсаваў паміж Сэрыямі A, Б і C1, рэгулярна распрадаючы сваіх лідэраў. Гэтак пасьля трохгадовага знаходжаньня ў Сэрыі А вэронсксі клюб страціў месца ў найвышэйшай лізе ў 2002 годзе. У гэтым сэзоне за дружыну выступалі такія таленты, як то Адрыян Муту, Маўра Камаранэзі, Альбэрта Джылярдына, Мартын Ляўрсэн, Масыма Ода і Марка Касэцьці. Тады ачоленая трэнэрам Альбэртам Малезані, дружына зрабіла добры пачатак, але умацаваць посьпех не атрымалася, і ў апошнім туры «Эляс» страціў месца ў Сэрыі А.

18 траўня 2013 году каманда фінішавала на другім месцы ў Сэрыі Б, вярнуўшыся ў элітны дывізіён пасьля адзінаццацігадовай адсутнасьці[1]. Іхняе вяртаньне ў найвышэйшы дывізіён пачалося перамогай над «Мілянам» зь лікам 2:1. Клюб адразу займеў добры тэмп, скончыўшы першую палову сэзону з 32 пунктамі на шостым месцы. Той сэзон у выніку скончыўся для каманды пазыцыяй на дзясятым радку. У сэзоне 2015—2016 гадоў «Эляс» ня мог здабыць перамогі з пачатку кампаніі ажно да 3 лютага 2016 году, калі нарэшце клюб адолеў «Аталянту» зь лікам 2:1 на хатнім стадыёне[2]. У выніку таго сэзону вэронцы зноў страцілі месца ў Сэрыі А[3].

Актуальны на 23 жніўня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Лярэнца Мантыпа Edit this on Wikidata 1996
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэніел Аегоке Edit this on Wikidata 2003
3 Сьцяг Даніі Аб Мартын Фрэсэ Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Елю Сант’яга Edit this on Wikidata 2004
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Унаі Нуньес Edit this on Wikidata (ар. Сэльта) 1997
6 Сьцяг Аргентыны Аб Нікаляс Валентыні Edit this on Wikidata (ар. Фіярэнтына) 2001
7 Сьцяг Альжыру Аб Рафік Бэльгалі Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Суат Сэрдар Edit this on Wikidata (капітан) 1997
9 Сьцяг Швэцыі Нап Амін Сар Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Славаччыны ПА Томаш Суслаў 2002
12 Сьцяг Харватыі Аб Домагай Брадарыч Edit this on Wikidata 1999
14 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Дайлун Ліўрамэнту Edit this on Wikidata 2001
15 Сьцяг Даніі Аб Віктар Нэльсан Edit this on Wikidata (ар. Галатасарай) 1998
17 Сьцяг Бразыліі Нап Джаванэ Сантана Edit this on Wikidata 2003
18 Сьцяг Бразыліі ПА Шарліс 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Даніі Аб Тобіяс Сьлётсагер Edit this on Wikidata 2006
20 Сьцяг Кіпру ПА Грыгорыс Кастанас Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Абду Гаруі Edit this on Wikidata 1998
23 Сьцяг Камэруну Аб Энца Эбос Edit this on Wikidata (ар. Удынэзэ) 1999
24 Сьцяг Францыі ПА Антуан Бэрнэд Edit this on Wikidata 1999
25 Сьцяг Калюмбіі Нап Даніель Маскера Edit this on Wikidata 1999
34 Сьцяг Італіі Бр Сымонэ Пэрыльлі Edit this on Wikidata 1995
36 Сьцяг Сэнэгалу ПА Шэйк Ніяс Edit this on Wikidata 2000
39 Сьцяг Францыі Нап Матыс Лямбурд Edit this on Wikidata 2006
72 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Жуніёр Аджаі Edit this on Wikidata 2004
80 Сьцяг Сэрбіі Нап Стэфан Мітравіч Edit this on Wikidata 2002
94 Сьцяг Італіі Бр Джакама Таньёлё 2004
99 Сьцяг Італіі Бр Матыя К’еза Edit this on Wikidata 2000
Сьцяг Нідэрляндаў Нап Яйдэн Брааф Edit this on Wikidata 2002
  • Гвіда Віві (1910—1911)
  • Альбэрта Маспронэ (1911—1914)
  • Алясандра Баскені (1920—1921)
  • А. Фрыдман (1922—1924)
  • Фэрэнц Мольнар (1924—1925)
  • Імрэ Шофэр (1925—1926)
  • Альда Фаджуолі (1927)
  • Янаш Бэкей (1928)
  • Алясандра Баскені (1928—1929)
  • Андраш Кутык (1929—1932)
  • Рудольф Штанцэль (1932)
  • Фэручча Палёта (1933)
  • Янаш Бэкей (1933—1934)
  • Эджыдыё К’екі (1934—1935)
  • Карлё Капра (1935—1936)
  • Янаш Ванічак (1936—1938)
  • Джаваньні К’екі (1939)
  • Шандар Пэйч (1939)
  • Джаваньні К’екі (1940—1941)
  • Карл Штурмэр (1941—1942)
  • Гвіда Бозіё (1943—1944)
  • Янаш Ванічак (1946—1947)
  • Бруна Б’яджыні (1947—1949)
  • Ласла Сэкей (1949)
  • Анджэлё Пічолі (1950—1953)
  • Д’юла Лелавіч (1953)
  • Люіджы Фэрэра (1953—1955)
  • Фэдэрыка Алазіё (1955)
  • Анджэлё Пічолі (1956—1958)
  • Гвіда Тавэлін і Люіджы Баніцоні (1958)
  • Вінічыё Віяні (1958—1959)
  • Гвіда Тавэлін (1959)
  • Альда Аліўеры (1959—1960)
  • Ромалё Біцота (1960—1961)
  • Бруна Б’яджыні (1961—1962)
  • Гвіда Тавэлін (1962)
  • Карлё Факіні (1962—1963)
  • Бруна Б’яджыні (1964)
  • Джанкарлё Кадэ (1964—1965)
  • Амэра Таньён (1965—1966)
  • Нільс Лідгальм (1966—1968)
  • Джанкарлё Кадэ (1968—1969)
  • Рэната Люкі (1969—1970)
  • Уга Поцан (1970—1972)
  • Джанкарлё Кадэ (1972—1974)
  • Люіджы Маскалаіта (1974—1975)
  • Фэручча Валькарэджы (1975—1978)
  • Люіджы Маскалаіта (1978)
  • Джузэпэ К’япэльля (1978—1979)
  • Фэрнанда Вэнэранда (1979—1980)
  • Джанкарлё Кадэ (1980—1981)
  • Асвальда Баньёлі (1981—1990)
  • Эўджэніё Фашэцьці (1990—1992)
  • Нільс Лідгальм (1992)
  • Эдаарда Рэя (1992—1993)
  • Бартолё Муцьці (1994—1995)
  • Атыліё Пэроцьці (1995—1996)
  • Люіджы Каньні (1996—1998)
  • Сэрджа Мадэ (1998)
  • Чэзарэ Прандэльлі (1998—2000)
  • Атыліё Пэроцьці (2000—2001)
  • Альбэрта Малезані (2001—2003)
  • Сандра Сальвіёні (2003)
  • Сэрджа Мадэ (2003—2004)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]