Кляўдыё Маркізіё
Кляўдыё Маркізіё | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 студзеня 1986[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 180 см[5] | |
Вага | 74 кг[5] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2018 | Ювэнтус | 294 (33) |
2007—2008 | → Эмпалі | 26 (0) |
2018—2019 | Зэніт | 9 (2) |
Зборныя | ||
2002—2003 | Італія (да 16)[d] | 7 (3) |
2003—2004 | Італія (да 17)[d] | 7 (1) |
2004—2005 | Італія (да 18)[d] | 4 (0) |
2005—2006 | Італія (да 19)[d] | 1 (1) |
2006—2007 | Італія (да 20)[d] | 3 (0) |
2007—2008 | Італія (да 21)[d] | 14 (1) |
2009—2017 | Італія | 55 (5) |
Кля́ўдыё Маркі́зіё (па-італьянску: Claudio Marchisio; нар. 19 студзеня 1986 году, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі паўабаронцы. За нацыянальную зборную Італіі правёў 55 матчаў. Выхаванец школы «Ювэнтусу». Пасьля прагрэсу ў гульні ў сэзоне 2008—2009 гадоў, Маркізіё сталі часьцяком параўноўваць зь легендай «Ювэнтусу» й зборнай Італіі мінулых гадоў, Марка Тардэльлі. Спэцыялісты адзначаюць ягоны жорсткі стыль і добрае чытаньне гульні. Маркізіё любіць гуляць на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў стане гуляць на любой пазыцыі ў паўабароне.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ювэнтус»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У акадэміі Маркізіё доўгі час гуляў на пазыцыі другога нападніка, асацыюючы сябе са сваім кумірам Алесандра Дэль П’ера, але ва ўзросьце 16 гадоў быў пераведзены ў паўабарону. У сэзоне 2005—2006 гадоў паводле рашэньне Фабіё Капэльлё ён быў пераведзены ў галоўную каманду й трэніраваўся разам з асновай. У матчы супраць «Кальяры» ён трапіў у заяўку, але на поле гэтак і ня выйшаў. Пазьней у тым сэзоне, ён вярнуўся ў прымавэру «Ювентусу», стаў ейным капітанам, і дапамог ёй выйграць чэмпіянат, упершыню за 12 гадоў.
Нацыянальная зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 жніўня 2009 году Маркізіё дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Швайцарыі, які скончыўся нулявой нічыёй.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (7): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Італіі (4): 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Італіі (3): 2012, 2013, 2015
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2019
Італія:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2012
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чэрвені 2008 году Маркізіё ажаніўся з сваёй даўняй сяброўкай Рабэртай, а ў жніўні 2009 году ў іх нарадзіўся сын Давідэ, а ў сакавіку 2012 году — другі сын Леанарда. Паводле іроніі лёсу, ягоная жонка зь дзяцінства была аматарам заклятых супернікаў «б’янканэры» — «Тарына», бо ейны бацька ў свой час навучаўся ў акадэміі гэтага клюбу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Claudio Marchisio // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Claudio Marchisio // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ а б National-Football-Teams.com (анг.)
- ^ а б в г http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/claudio-marchisio/index.php
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Турыне
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Эмпалі»
- Футбалісты клюбу «Зэніт» Санкт-Пецярбург
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты
- Італьянскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году