Сальваторэ Сырыгу
Сальваторэ Сырыгу | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 студзеня 1987[1] (38 гадоў) | |
Рост | 192 см[2] | |
Вага | 80 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2011 | Палерма | 69 (0) |
2007—2008 | → Крэманэзэ | 19 (0) |
2008—2009 | → Анкона[d] | 15 (0) |
2011—2017 | Пары Сэн-Жэрмэн | 145 (0) |
2016—2017 | → Сэвільля | 2 (0) |
2017 | → Асасуна | 18 (0) |
2017—2021 | Тарына | 141 (0) |
2021—2022 | Джэноа | 37 (0) |
2022—2023 | Напалі | 0 (0) |
2023 | Фіярэнтына | 1 (0) |
2023—2024 | Ніцца | 0 (0) |
2024 | Фатых Карагюмрук | 17 (0) |
2024—2025 | Палерма | 3 (0) |
Зборныя | ||
2004—2005 | Італія (да 18)[d] | 3 (1) |
2005 | Італія (да 19)[d] | 2 (0) |
2007—2009 | Італія (да 21)[d] | 3 (0) |
2010—2021 | Італія | 28 (0) |
Сальвато́рэ Сы́рыгу (па-італьянску: Salvatore Sirigu; нар. 12 студзеня 1987 году, Нуора, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сальваторэ Сырыгу пачаў кар’еру ў моладзевых камандах «Росада» й «Сынісколя», адкуль перайшоў у іншы моладзевы клюб, «Пуры й Форт». У 2002 годзе Сырыгу прайшоў прагляд у «Кальяры», але ўжо праз тыдзень ён быў «забракаваны»[3]. У тым жа годзе ён прайшоў прагляд у «Вэнэцыі», і застаўся ў клюбе да 2005 году, выступаючы за моладзевы склад каманды. 22 жніўня 2004 году пасьля матчу Кубка Італіі супраць «Трыестыны» ў крыві Сырыгу быў знойдзены тэстастэрон-эпітэстастэрон са значэньнем 6, пры норме ў адну адзінку, за гэта галкіпэр мог быць дыскваліфікаваны на 8 месяцаў, чаго аднак ня здарылася з-за аналізу ягонай генэтычнай будовы цела[4].
«Палерма»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 годзе Сырыгу перайшоў у «Палерма», стаўшы асноўным брамнікам моладзевага складу каманды й трэцім галкіпэрам асновы клюбу. 8 лістапада 2006 году ён дэбютаваў у складзе «расанэра» ў матчы Кубка Італіі супраць «Сампдорыі» (1:0). Наступныя два гады правёў у арэндах у італьянскіх клюбаў.
У 2009 годзе Сырыгу вярнуўся ў «Палерма» на ролю зьменшчыка асноўнага брамніка каманды, Рубіньнё. Пасьля некалькіх няўдалых матчаў бразыльца, у склад быў пастаўлены Сырыгу. Ён дэбютаваў у Сэрыі А ў матчы супраць «Ляцыё» (1:1), некалькі разоў выратаваўшы сваю каманду. У наступнай гульні супраць «Ювэнтусу» (2:0), ён выступіў беспамылкова[5]. Пасьля гэтых матчаў Сырыгу цьвёрда стаў галкіпэрам нумар адзін у камандзе й працягнуў кантракт з клюбам да 2015 году з штогадовай заработнай платай у 135 тыс. эўра[6]. У чэрвені 2011 году Сырыгу выказаў жаданьне застацца ў складзе «Палерма»[7].
«Пары Сэн-Жэрмэн»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 ліпеня 2011 году гулец падпісаў кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 4 гады[8][9].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 лютага 2010 году Сырыгу быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі на матч супраць зборнай Камэруну[10]. Усю гульню Сальваторэ правёў на лаве запасных. Першы матч за нацыянальную зборную згуляў 10 жніўня 2010 году супраць зборнай Кот д’Івуару (0:1).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Salvatore Sirigu // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г http://torinofc.it/prima-squadra/2018-2019/Portieri/sirigu-salvatore
- ^ Cagliari-Palermo: la partita di Tore. palermo24.net
- ^ Venezia, dopo 8 mesi considerato positivo il portiere Sirigu. gazzetta.it
- ^ Palermo, Sirigu si conferma: sicurezza da veterano. tuttopalermo.net
- ^ Sirigu, le cifre del rinnovo(недаступная спасылка). ilpalermocalcio.it
- ^ Сиригу хочет остаться в «Палермо»(недаступная спасылка). championat.ru
- ^ ПСЖ сообщил о переходе Сиригу и Сиссоко. championat.com
- ^ Sissoko et Sirigu s’engagent avec le PSG. Site officiel du Paris Saint-Germain
- ^ Amichevole Italia-Camerun. Tre le novità di Lippi: Sirigu, Bonucci e Cossu. figc.it
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Пары Сэн-Жэрмэн»
- Профіль на сайце gazzetta.it
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Італіі
- Футбалісты клюбу «Палерма»
- Футбалісты клюбу «Крэманэзэ» Крэмона
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Асасуна» Памплёна
- Футбалісты клюбу «Тарына» Турын
- Футбалісты клюбу «Джэноа» Генуя
- Футбалісты клюбу «Напалі» Нэапаль
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Ніцца»
- Футбалісты клюбу «Фатых Карагюмрук» Стамбул
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты