Аляксандр Усеваладавіч (князь пскоўскі)
Аляксандр Усеваладавіч | |
---|---|
![]() Князь Аляксандр Усеваладавіч вядзе пскавічоў у паход супраць немцаў (мініяцюра Ліцавога зводу, 1560-я). | |
Нараджэнне | не пазней за 1327 |
Смерць | не раней за 1367 |
Род | Расціславічы Смаленскія |
Бацька | Усевалад Глебавіч[d] |
Аляксандр Усеваладавіч (пачатак XIV ст. — пасля 1367) — князь пскоўскі (зг. 1341). Імаверны продак маскоўскага баярскага роду Усевалажых .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Князь Аляксандр Усеваладавіч згаданы летапісамі толькі двойчы. У 1341 годзе як пскоўскі князь, незадаволены заключэннем саюза паміж пскавічамі і Вялікім Княствам Літоўскім, ён пакінуў княжанне і ад’ехаў да Ноўгарада[1]. Згаданы ў Ноўгарадзе пад 1367 годам[2].[3]
Пра службу Аляксандра Усеваладавіча вялікім князям маскоўскім няма звестак.[3]
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Летапісы нічога не кажуць пра паходжанне пскоўскага князя Аляксандра Усеваладавіча. Даследчыкі ў асноўным згодны, што князь Аляксандр імаверна паходзіць з роду смаленскіх князёў Расціславічаў, але іх версіі разыходзяцца наконт больш пэўнага сваяцтва.
Першым вызначыць пэўнае сваяцтва спрабаваў даследчык маскоўскай арыстакратыі Сцяпан Весялоўскі ў межах даследавання генеалогіі Усевалажых . Весялоўскі называў Аляксандра Усеваладавіча «Аляксандрам Глебавічам», сынам бранскага князя Глеба Святаславіча[4], адначасова атаясняў яго з Аляксандрам Усевалажым, родапачынальнікам Усевалажых. Версію Весялоўскага прыняў і іншы даследчык роду — Аляксандр Зімін[5].
Глеб Расціславіч (+1277) кн. смаленскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр (+1313) кн. смаленскі | Раман Глебавіч (+1301>) кн. мсціслаўскі | Святаслаў Глебавіч (+1310) кн. мажайскі і бранскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван Аляксандравіч (+1359) кн. смаленскі | кн. бранскія | Глеб Святаславіч (+1340) кн. бранскі | Фёдар Святаславіч (+1346) кн. дарагабужскі і вяземскі | Дзмітрый Святаславіч | Юрый Святаславіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Усеваладавіч Аляксандр Усевалаж кн. пскоўскі | Еўпраксія Фёдараўна (+1348>) 1-ы муж Сямён Горды 2-і муж Фёдар Красны | САЛАМЯРЭЦКІЯ (паводле радаслоўцаў) | МАНАСТЫРОВЫ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
УСЕВАЛАЖЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
На думку Весялоўскага, Аляксандр Усеваладавіч пакінуў свае радавыя ўладанні ў 1360-я гады «як многія іншыя смаленскія князі» з прычыны экспансіі Вялікага Княства Літоўскага[6]. Аднак, паводле саміх летапісаў ён быў пскоўскім князем значна раней, да 1341 года. Тым часам, наўгародскае і пскоўскае служэбныя княжанні былі фактычна спадчыннымі для смаленскіх Расціславічаў у дадатак да ўдзелаў, якія яны мелі ў Смаленскай зямлі.
Пазней, Андрэй Кузьмін адзначыў, што пскоўкі князь Аляксандр Усеваладавіч ні адной крыніцай не названы «Глебавічам» і прапанаваў іншую гіпотэзу паходжання Усевалажых[7][8], даследчык таксама атаясняе князя Аляксандра з Аляксандрам Усевалажым, але лічыць яго ўнукам смаленскага князя Глеба Расціславіча. Як заўважае Кузьмін, у сінодзіку Успенскага сабора Маскоўскага Крамля згаданы шэраг бранскіх князёў канца XIII — пачатку XIV ст., сярод іх названы князь Усевалад Глебавіч, які, на думку даследчыка, мог быць сынам смаленскага князя Глеба Расціславіча і бацькам пскоўскага князя Аляксандра Усеваладавіча[3].
Глеб Расціславіч (+1277) кн. смаленскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр (+1313) кн. смаленскі | Раман Глебавіч (+1301>) кн. мсціслаўскі | Святаслаў Глебавіч (+1310) кн. мажайскі і бранскі | Усевалад Глебавіч (+1314/1333) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван Аляксандравіч (+1359) кн. смаленскі | кн. бранскія | нашчадкі | Аляксандр Усеваладавіч Аляксандр Усевалаж кн. пскоўскі | Сямён Усеваладавіч | Фёдар Усеваладавіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
УСЕВАЛАЖЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гіпотэзу Кузьміна крытыкаваў Дзмітрый Аляксандраў[9], які аддаваў перавагу версіі Весялоўскага. У адказ Кузьмін адзначаў, што высновы Аляксандрава не пацверджаны ніякімі крыніцамі[10]. Шэраг гісторыкаў добра прынялі гіпотэзу Кузьміна[11].
Таксама Кузьмін адзначае, што ў сінодзіку Успенскага сабора Маскоўскага Крамля сярод баяр 2-й паловы XIV ст. згадана імя Аляксандра Усеваладавіча, але без княжацкага тытулу, таксама няма звестак пра баярства Аляксандра Усевалажа, таму не выключана, што гэта ўсё ж розныя асобы.[3]
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Маскоўскія радаслоўцы называюць у Аляксандра Усевалажа трох сыноў[3]:
- Дзмітрый (пам. да 1406) — маскоўскі баярын, першы ваявода перадавога палка у паходзе на Кулікова поле, намеснік у Ніжнім Ноўгарадзе (1392—1393), бацька вядомага баярына вялікіх князёў Васіля Дзмітрыевіча і Васіля Цёмнага, «намесніка вялікага маскоўскага» Івана Усевалажа.
- Іван (пам. пасля 1392) — родапачынальнік Забалоцкіх
- Уладзімір (паводле Кузьміна, пазнейшая ўстаўка ў генеалогію Усевалажых) — другі ваявода перадавога палка ў Кулікоўскай бітве.
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ПСРЛ. — Т. X. — С. 213.
- ↑ ПСРЛ. — Т. V. Вып. 2. — С. 28. Л. 176, об. под 6876 годом; С. 103—104. Л. 36, под 6876 годом.
- ↑ а б в г д Кузьмин 2004, с. 707—713.
- ↑ Веселовский 1969, с. 331—333.
- ↑ Зимин 1988, с. 223—224.
- ↑ Веселовский 1969, с. 490—491.
- ↑ Кузьмин 1997, с. 3—7.
- ↑ Кузьмин 1999, с. 84-85.
- ↑ Александров 1999, с. 88—89.
- ↑ Кузьмин 2004, с. 714—716.
- ↑ Шокарев 2001, с. 19—20.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Александров Д. Н. Источниковедение и историография Средневековой Руси. Вып. 1. — М., 1999.
- Веселовский С. Б. Исследования по истории класса служилых землевладельцев. — М.: Наука, 1969. — 584 с. — 4 500 экз.
- Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в.. — М.: Наука, 1988. — 350 с. — 16 000 экз. — ISBN 5-02-009407-2.
- Кузьмин А. В. К истории формирования московского боярства XIV – начала XV века: «Родъ Всеволож Заболоцкихъ» // Вестник Литературного института имени А. М. Горького. — М.: 1999.
- Кузьмин А. В. Начало рода Всеволожей // История московского боярства XIV-XVII вв.: тезисы докладов и выступлений научной конференции / сост. Аверьянов К. А.. — М.: 1997.
- Кузьмин А. В. Фамилии, потерявшие княжеский титул в XIV — 1-й трети XV в. (Ч. 1: Всеволож Заболоцкие, Волынские, Липятины) // Герменевтика древнерусской литературы. Выпуск 11. — М.: Языки славянской культуры; Прогресс-традиция, 2004. — С. 701—783. — ISBN 5-9551-0030-X.
- Родословная книга Князей и Дворян российских и выезжих (Бархатная книга). — М.: Университетская Типография у Н. Новикова, 1787.
- Шокарев С. Ю. К проблеме исследования родословной потомков смоленских князей // Русский родословец : Альманах. Вып. 3. — М.: Территория, 2001.