Аліса Віктараўна Рыжычэнка
Аліса Віктараўна Рыжычэнка | |
---|---|
Нараджэнне | |
Член у | |
Адукацыя |
Аліса Рыжычэнка (нар. Полацк[1]) — беларуская эканамістка і палітычная дзяячка, магістр эканомікі і палітычных навук. Са жніўня 2025 года — прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях эканомікі і фінансаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Полацку. Пасля смерці бацькі сям’я сутыкнулася з цяжкім фінансавым становішчам, з падлеткавага ўзросту сумяшчала вучобу з працай. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэцэ, дзе атрымала ступень магістра эканомікі[2][3]. Працавала ў банкаўскай сферы і ў агенцтве нерухомасці[2]. У 2018 годзе з’ехала з Беларусі і пераехала ў Аўстрыю, дзе атрымлівала адукацыю ў Венскім універсітэце[3][4].
З 2020 года ўдзельнічала ў беларускіх дэмакратычных ініцыятывах і валанцёрскіх праектах, звязаных з падтрымкай палітвязняў і прасоўваннем правоў чалавека. Супрацоўнічала з арганізацыямі «Краіна для жыцця», ABBA, «Дыхай вольна», а таксама з незалежнымі медыя і даследчымі цэнтрамі[2]. Выступала спікерам на канферэнцыі «Новая Беларусь» і экспертных круглых сталах, прысвечаных пытанням эканомікі і сацыяльнай палітыкі[2].
10 жніўня 2025 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве Святлана Ціханоўская аб’явіла аб прызначэнні Алісы Рыжычэнка прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах. Прызначэнне было ўхвалена Каардынацыйнай радай[3].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — беларус, працаваў у аддзяленні «Раснафты» ў Наваполацку. Маці — руская, якая нарадзілася ў Германіі і працавала інжынерам-тэхнолагам у Полацку. Таксама маці з’яўляецца ветэранам працы. Мае сына. Пасля пераезду ў Аўстрыю развялася з мужам, але застаецца з ім у нармальных адносінах дзеля выхавання дзіцяці[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
- ↑ а б в г д «Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы . Наша Ніва (1 жніўня 2025). Праверана 27 жніўня 2025.
- ↑ а б в Мирослава Льнянко. Тихановская назначила министра финансов и экономики, а также других членов ОПК. Рассказываем (руск.). zerkalo.io (10 жніўня 2025). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2025. Праверана 27 жніўня 2025.
- ↑ Почему неизбежны реформы в Беларуси, почему будет «больно» и чем опасны действия нынешних властей. Беседа с министром финансов в ОПК (руск.). Зеркало (14 жніўня 2025). Праверана 27 жніўня 2025.