Перайсці да зместу

Вольга Уладзіміраўна Зазулінская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вольга Зазулінская)
Вольга Уладзіміраўна Зазулінская
прадстаўнік па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета[d]
з 19 верасня 2024

Нараджэнне 12 лістапада 1978(1978-11-12) (46 гадоў)
Член у

Вольга Уладзіміраўна Зазулінская (у дзявоцтве Анікевіч; нар. 12 лістапада 1978(1978-11-12), Стоўбцы, Мінская вобласць[1]) — беларуская грамадская дзеячка. Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця».

Атрымала сярэднюю адукацыю ў Стоўбцах[2]. З 16 гадоў езділа ў Мінск на падпрацоўкі[3]. Пасля навучалася ў Мінску па спецыяльнасцях «Бухгалтэрыя» і «Гандаль»[2].

Працавала бухгалтарам[2]. Мела ўласны бізнес звязаны з гандлем абуткам[3]. У 2018 годзе з-за цяжкай хваробы маці сышла з гэтай сферы[2].

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года была назіральніцай. Займалася валанцёрствам у лагеры медыкаў на Акрэсціна. Восенню 2020 года затрымлівалася супрацоўнікамі КДБ і пазней была асуджана па артыкуле 23.34. У лістападзе 2020 года была вымушаная пакінуць Беларусь[2]. Літва дала гуманітарны калідор на прыезд у краіну, а арганізацыя «Дапамога» арганізавала сам выезд і бясплатнае жытло на першы час[3].

Грамадская і палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З студзеня 2021 года працавала капірайтарам у фондзе «Краіна для жыцця». У кастрычніку 2022 года ўзначаліла гэты фонд. З’яўляецца суарганізатаркай службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»[2].

У верасні 2024 года Каардынацыйная рада рэкамендавала Вольгу Зазулінскую на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Яе кандыдатура была разгледжаная на слуханнях у радзе і падтрыманая большасцю галасоў чальцоў[2].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Развялася з мужам у 2021 годзе[3]. Мае сына (нар. 2000) і дачку (нар. 2008)[2].

  1. а б https://belaruscabinet.org/volha-zazulinskaja-bijahrafija
  2. а б в г д е ё ж Вольга Зазулінская . Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Праверана 3 верасня 2025.
  3. а б в г Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы . Наша Ніва (20 верасня 2024). Праверана 3 верасня 2025.