Бэрэзнэ
Горад | |||||
Бэрэзнэ | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Березне | |||||
|
|||||
51°00′ пн. ш. 26°45′ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
Раён | Бэрэзніўскі раён | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Першае згадванне | 1445 | ||||
Горад з | 2000 | ||||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 13000 чалавек (2022) | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +380-3653 | ||||
Паштовы індэкс | 34600 | ||||
КААТУУ | 5620410100 | ||||
bermrada.gov.ua | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Бэрэзнэ[1] (укр.: Березне) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Бэрэзніўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне пра паселішча адносіцца да 1445 года. У 1549 годзе з насельніцтва спаганялі падатак 20 грошаў з «дыму». Мар’яна Сямашка, дачка Мікалая Сямашки, прынесла свайму мужу Станіславу Даніловічу паселішча і замак як пасаг. 27 сакавіка 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўваходзіць у склад Расійскай імперыі; насельніцтва складае 1086 жыхароў. Канец XIX стагоддзя — насельніцтва мястэчка складала 3,4 тыс. У 1920 годзе паселішча ўвайшло ў склад Польшчы і атрымала статус горада Кастопальскага павета Валынскага ваяводства. У 1939 годзе ўваходзіць у склад Савецкага Саюза; у Ровенскай вобласці УССР. У 1941 годзе горад занялі нямецкія войскі. У 1944 годзе заняты часткамі Савецкай Арміі. У 1957 годзе паселішча атрымлівае статус пасёлка гарадскога тыпу. 21 снежня 2000 года пастановай Вярхоўнай Рады Украіны пасёлак гарадскога тыпу Бэрэзнэ аднесены да катэгорыі гарадоў раённага значэння. У 2002 годзе па дадзеных Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 г. у горадзе пражывала 13669 чал.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»