Перайсці да зместу

Дэмыдзіўка (Ровенская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Дэмыдзіўка
укр.: Демидівка
50°25′32″ пн. ш. 25°19′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Ровенская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1566
ПГТ з 1959
Плошча 16,89 км²
Вышыня цэнтра 200 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 2440 чалавек (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3637
Паштовы індэкс 35200
КААТУУ 5621455300
Паказаць/схаваць карты
Дэмыдзіўка (Украіна)
Дэмыдзіўка
Дэмыдзіўка

Дэмыдзіўка[1] (укр.: Демидівка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Жабычы, цэнтр Дэмыдзіўскага раёна.

Знаходзіцца на левым беразе ракі Жабычы (прыток Стыра), за 35 км ад чыгуначнай станцыі Дубна і за 80 км ад абласнога цэнтра.

Размешчаны ў цэнтральнай частцы Валынскагай ўзвышша, паверхня падвышаная, плоскахвалістая лясная раўніна. Глебы пераважна чарназёмныя, цёмна-шэрыя ападзоленыя. Экалагічная абстаноўка спрыяльная, прамысловых прадпрыемстваў з высокім узроўнем забруджвання навакольнага асяроддзя няма. Антрапагеннае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе мінімальнае.

Першая згадка аб паселішчы адносіцца да 1570 г. Тады яно называлася Дэмыдзіў. Назва паходзіць ад мужчынскага імя Дзямід (укр.: Демид) . У пачатку XVII ст. Дзямідаў быў невялікім паселішчам, якое належала некалькім памешчыкам. У 1629 г. у ім налічваўся 21 дом.

У 1795 г. Дэмыдзіўка ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Да 1860 г. ёю валодалі памешчыкі Гарчынскія, затым яна стала ўласнасцю казны. На час перапісу насельніцтва ў 1897 г. тут пражывала 679 чалавек, выключна габрэі.

За перыяд Другой сусветнай вайны ў мястэчку было расстраляна тысяча чалавек, спалена 120 жылых дамоў. 8 кастрычніка 1942 г. пры ліквідацыі мясцовага гета было забіта каля 600 габрэяў. 17 сакавіка 1944 г. мястэчка занялі часткі войскаў 1-га Украінскага фронту.

У канцы 1962 г. Дэмыдзіўскі раён быў расфармаваны, а Дэмыдзіўка ўвайшла ў склад Млыніўскага раёна. Рашэннем Вярхоўнай Рады Украіны ў снежні 1996 г. быў адноўлены статус Дэмыдзіўкі як раённага цэнтра.