Зарычнэ (Ровенская вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Зарычнэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Зарічне | |||||
|
|||||
| 51°49′32″ пн. ш. 26°08′34″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
| Раён | Варашскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1480 | ||||
| Першае згадванне | 27 верасня 1480 | ||||
| Ранейшыя назвы | Пагост, Пагост Зарэчны | ||||
| ПГТ з | 1959 | ||||
| Плошча | 7,5 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 161 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 6600 чалавек (2025) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3632 | ||||
| Паштовы індэкс | 34000 | ||||
| КААТУУ | 5622255100 | ||||
| gska2.rada.gov.ua/pls/z7… | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Зарычнэ[1] (укр.: Зарічне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Стыр, цэнтр Зарычнэнскага раёна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на левым беразе ракі Стыр, за 190 км ад абласнога цэнтра і за 65 км ад чыгуначнай станцыі Дубровыця на лініі Сарны — Лунінец. Адлегласць да Кіева складае прыкладна 400 км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы, дзе мінскаму купцу Церашковічу дазвалялася весці «гандаль вадой і сушай» без дадатковых падаткаў і збораў, змешчана ў адпаведнай грамаце вялікага князя Казіміра і датуецца 1480 г. З 1545 г. мястэчка знаходзілася ва ўласнасці каралевы Боны Сфорцы. У адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 г. паселішча увайшло ў склад Пінскага павету Берасцейскага ваяводства. У XVI ст. яно перайшло да князёў Збаражскіх, пазней — да Нелюбовічаў. У 1561—1566 гг. тут было 6 дымоў і 20 будынкаў.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай паселішча ўвайшло ў склад Расійскай імперыі і адносілася да Пінскага павета Мінскай губерні. У 1802 г. расійскі цар падараваў мястэчка генералу Мікалаю Рэпніну-Валконскаму, які неўзабаве прадаў яго. У 1819 г. уласнік мястэчка Філацьеў звярнуўся ў суд з мэтай спагнаць з тутэйшых мяшчанаў (28 двароў) грошы за карыстанне зямлёй. У адпаведнасці з судовым выракам, у 1821 г. мясцовых жыхароў прымусова перасялілі ў Пінск (19 чалавек), Нобель (17 чал.), Гарадную (25 чал.) і Лагішын (15 чал.), а ўсю рухомую маёмасць, якая ім належала, прадалі. Аднак неўзабаве яны вярнуліся ў мястэчка. На 1859 г. у мястэчку налічвалася 40 двароў, а паводле перапісу 1897 г. — ужо 108 двароў, царква, сінагога, некалькі млыноў і вінакурня.
У 1917 г. Украінская Народная Рэспубліка дэкларавала свае прэтэнзіі на Пінскі павет, у тым ліку на Зарычнэ. 25 сакавіка 1918 г. гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 г. бальшавікі Пінскі павет уключылі ў склад Беларускай ССР. Па выніках савецка-польскай вайны ў 1921 г. паселішча ўвайшло ў склад Польскай Рэспублікі і адносілася да Пінскага павета Палескага ваяводства. У 1939 г. пасля падзелу Польшчы паміж Германіяй і СССР мястэчка было перададзена ў склад УССР, дзе з 1940 г. яно стала раённым цэнтрам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

