Валерыя Барысаўна Касцюгова
Валерыя Барысаўна Касцюгова | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 снежня 1967 (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паліталагіня, рэдактар, палітычны вязень |
Валерыя Барысаўна Касцюгoва (нар. 30 снежня 1967) — беларускі палітолаг, аналітык, рэдактар сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение », рэдактар і аўтар «Беларускага штогодніка», кіраўнік групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе», кіраўнік Агенцтва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс). Палітычная зняволеная, абвінавачаная па пратэстах у Беларусі ў 2020—2021 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працавала на радыёстанцыі «Бі-Эй», адкуль была звольнена пасля рэферэндуму 1996 года. У 1997 годзе на курсах англійскай мовы пазнаёмілася з будучым мужам Анатолем Панькоўскім. Пасля працавала рэдактарам у газеце «Дорожный патруль», далей у газеце «Белорусская деловая газета», дзе некалькі гадоў была рэдактарам тэмы міжнародных зносін.
Пасля заснавання праекту «Наше меркаванне» ў 2003, які арганізавалі Аляксандр Фядута і Сяргей Панькоўскі, пачала пісаць тэксты для яго, з цягам часу зрабілася мадэратарам сайта праекту. Пасля смерці Сяргея Панькоўскага ў 2009 годзе, стала галоўным рэдактарам сайта. Як зазначае муж Валерыі, Анатоль Панькоўскі, «Валерию можно назвать настоящим создателем „Нашего мнения“: при ней сайт сильно поменялся. Первоначально это был электронный альманах, а она превратила его в ежедневное издание с серьёзной аналитикой». «Наше меркаванне» пад кіраўніцтвам Касцюговай стала пляцоўкай для экспертных меркаванняў і акадэмічных артыкулаў[1].
З 2008 года разам з мужам пачала збіраць і рэдагаваць «Беларускі штогоднік» — зборнік аглядаў і аналітычных матэрыялаў, прысвечаных Беларусі. Праект быў распачаты Аляксандрам Фядутам у 2003 годзе, але таксама быў значна канцэптуальна зменены і дапрацаваны, калі да працы над ім далучыліся Касцюгова і Панькоўскі[1].
Касцюгова — кіраўніца Агенцтва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс), з 2013 ператворанага ў Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы[2].
З сакавіка 2018 Касцюгова ўваходзіла ў экспертны савет «Мінскага дыялогу», кансультацыйнай пляцоўкі пад кіраўніцтвам Яўгена Прайгермана[3].
Апошнія гады даглядала свайго бацьку-інваліда, які памёр у снежні 2021, праз некалькі месяцаў пасля затрымання Валерыі.
Муж — Анатоль Панькоўскі, дачка Анастасія (працавала — 2020—2023 гады ў камандзе Святланы Ціханоўскай, зараз — сузаснавальніца лабараторыі стратэгічных камунікацый Stratcomlab, аўтарка сацыяльна-палітычнага цікток-блога, медыяэксперт[4]).
Палітычны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Валерыя Касцюгова была затрымана 30 чэрвеня 2021 года пасля вобыску ў сваёй кватэры, які праводзілі супрацоўнікі КДБ. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, адтуль неўзабаве перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.
У ліпені 2021 стала вядома, што яе абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса) і дапамаганні ў закліках да захопу ўлады (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса)[5]. Пэўны час у СІЗА на Валадарскага Валерыя Касцюгова знаходзілася разам з дырэктарам TUT.BY Людмілай Чэкінай.
20 ліпеня 2021 года восем беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, прызналі Валерыю Касцюгову палітычнай зняволенай і адзначылі, што «пазбаўленне волі Валерыі Касцюговай і іншых было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі»[6]. 22 верасня 2021 пра палітычны характар пераследу на сваім выступе ў Генеральнай асамблеі ААН узгадала прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава[7]. 18 лістапада 2021 года шэфства (сімвалічнае хроснае бацькоўства) над палітзняволенай узяла Штэфані Прэцыёза, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі[8][9].
6 лютага 2023 у Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над Валерыяй Касцюговай і Таццянай Кузінай. 17 сакавіка Валерыя Касцюгова прысуджана да зняволення на 10 гадоў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]1 сакавіка 2012 была ўзнагароджана прэміяй імя Святланы Навумавай (намінацыя «Аналітыка»)[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б ВАЛЕРИЯ КОСТЮГОВА. ИСТОРИЯ ПОЛИТИЧЕСКОГО ОБОЗРЕВАТЕЛЯ Архівавана 23 мая 2022. (руск.)
- ↑ Валерия Костюгова (руск.)
- ↑ Валерия Костюгова Архівавана 19 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ Как дойти до аудитории в Беларуси: алгоритмы платформ и «честный» трафик (руск.). Press Club Belarus | Прастора для прафесійнага росту медыясупольнасці (16 верасня 2024). Праверана 9 студзеня 2025.
- ↑ Стала вядома, у чым вінавацяць палітоляга Касьцюгову. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы (бел.)
- ↑ Затрыманыя журналісты «Белсат» і «Радыё Свабода», а таксама Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова прызнаныя палітвязнямі (бел.)
- ↑ Президент Словакии упомянула в ООН Валерию Костюгову (руск.)
- ↑ Members of Parliament from Germany and Switzerland adopt political prisoners Ihar Losik, Valeryia Kastsiuhova and Viachaslau Sheliamet (англ.)
- ↑ #WeStandBYyou: Новыя хросныя для беларускіх палітвязняў (бел.)
- ↑ Премию имени Светланы Наумовой получили Калинкина, Костюгова и Полаженко — фото (руск.)