Валянціна Савічна Бурлака
Валянціна Савічна Бурлака | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2013 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Валянціна Савічна Бурлака (16 чэрвеня 1924, с. Палкава Мыкыціўка , Багадухіўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР — 2013) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 чэрвеня 1924 года ў сяле Палкавая Мікітаўка Харкаўскай губерні. Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Каракіс, Тарубараў). У тым жа годзе па накіраванні прыбыла ў Гомель, дзе з 1950 па 1980 працавала спачатку архітэктарам, а потым старэйшым архітэктарам і кіраўніком групы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1].
Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года. Член КПСС з 1962 года.
Пражывала ў Гомелі[1]. Памерла ў 2013 годзе[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]


Асноўныя працы ў Гомелі: гасцініца «Сож» на 200 месцаў на рагу вул. Савецкай і Сялянскай (1956—1957); планіроўка і забудова вул. Перамогі (1954[3], у сааўтарстве з І. Ф. Бурлакам)[4], будынак Камунбанка па вул. Камунараў, 5 (надбудова 3-га паверха і прыбудова[5]; 1955)[3]; 46-кватэрныя дамы на рагу вуліц Кірава і Перамогі (1957—1958); адміністрацыйны будынак па вул. Сялянская; абласная бібліятэка імя У. І. Леніна на плошчы Перамогі; паліклініка № 8 па вул. Арцёма; Будынак «Гомельграмадзянпраект» на рагу вул. Першамайская і Савецкая[4], квартал забудовы каля стадыёна «Спартак»[2], вытворчы будынак «Гомельграмадзянпраекта» (1961, з Ш. І. Хінчыным), навучальны (1961, з Ш. І. Хінчыным), спартыўны з басейнам (1969, з Ш. І. Хінчыным), навучальна-лабараторны (рог праспекта Перамогі і вуліцы Кірава[5]; 1970—1979) карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Іванам Фёдаравічам Бурлакам. Мела дачку Алену (у замужжы Жукава)[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1979); Ганаровымі граматамі і Падзякамі.
Зноскі
- ↑ а б Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Бурлака Валентина Саввишна // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
- ↑ а б в Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН
- ↑ ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Бурлака Валентина Саввишна // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Багадухіўскім раёне
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены КПСС
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гомеля