Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
Гэтая старонка прызначана для таго, каб удзельнікі, якія напісалі артыкул аднаасобна ці невялікай групай, маглі запытаць іншых ацаніць артыкул сьвежым поглядам. Выстаўленьне артыкула да рэцэнзаваньня рэкамэндуецца перад тым, як выставіць яго ў абраныя артыкулы.
Не выстаўляйце да рэцэнзіі зусім маленькія ці відавочна недапрацаваныя артыкулы.
Як высунуць артыкул да рэцэнзіі:
- Зьмясьціце зьнізу артыкула, перад катэгорыямі, шаблён {{рэцэнзія}}.
- Стварыце на гэтай старонцы падзел зьверху зь імем артыкула ў выглядзе спасылкі ў загалоўку. У ім коратка напішыце, для чаго высунулі артыкул да рэцэнзіі і крытыка ў якой вобласьці вас цікавіць больш за ўсё.
Пасьля сканчэньня рэцэнзаваньня (удзельнік, які высунуў артыкул, сказаў «хопіць» ці з апошняга паведамленьня-рэцэнзаваньня прайшло больш за два тыдні) зьмест старонкі рэцэнзаваньня пераносіцца ў абмеркаваньне артыкула, а загаловак запісваецца ў архіў. Таксама рэкамэндуецца скончыць рэцэнзаваньне артыкула пры намінаваньні яго ў добрыя ці абраныя. Сачыць за гэтай старонкай рэкамэндуецца ўсім актыўным удзельнікам.
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць… |
27 жніўня 2025 году стварыў артыкул памерам звыш 43-х кілябайтаў на падставе 19 крыніцаў. Артыкул зьмяшчае разгорнутыя ўводзіны і 7 разьдзелаў, 2 вольныя выявы і шаблён-картку, табліцу і сьпіс, 6 катэгорыяў і навігацыйны шаблён унізе, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. Ёсьць найбольшым сярод адпаведных артыкулаў у 3-х Вікіпэдыях, у тым ліку на 77 % перавышае памерам артыкул афіцыйным правапісам. Што варта дапрацаваць для вылучэньня ў добрыя (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)? З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 20:32, 8 верасьня 2025 (СКЧ+3)
Допіс для перачыткі можа для дапаўненьня. Допіс выносіцца для далейшага вылучэнньня ў Вікіпэдыя:Абраныя сьпісы. Ясамойла (гутаркі) 20:08, 2 верасьня 2025 (+03)
- Вітаю зноў! Паводле Вікіпэдыя:Крытэры абраных сьпісаў, перад вылучэньнем варта дадаць: «Уводзіны. Азнаямленьне з прадметам ва ўступных зьвестках з вызначэньнем галіны яго выкарыстаньня і мерак залучанасьці зьместу». Пры гэтым найлепш дадаць крыніцы зь іншага абранага сьпісу be:Гарады Беларусі. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 20:22, 8 верасьня 2025 (СКЧ+3)
Прашу прачытаць допіс Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў. Далей можна будзе допіс высунуць на галасаваньне Абраны сьпіс. Ясамойла (гутаркі) 19:55, 2 верасьня 2025 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? Найлепш шматкроць павялічыць артыкул на падставе надзейных крыніцаў у адпаведнасьці з Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў і вылучыць у Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы. Прынамсі ў Вікізьвестках 13 такіх якасных (добрых і абраных) артыкулаў (q:Q10693#sitelinks-wikipedia), і толькі адзін абраныс сьпіс у нарвэскай Вікіпэдыі (no:Periodesystemet). З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 20:06, 8 верасьня 2025 (СКЧ+3)