Вішнёўка (Крупіцкі сельсавет)
Вёска
Вішнёўка
|
Вішнёўка[1] (трансліт.: Višnioŭka, руск.: Вишнёвка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя, у складзе маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. У складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам быў тытулярны саветнік рыма-каталіцкага веравызнання Пётр Антонаў Зянкевіч, права валодання з 1851 года паводле купчай крэпасці, было 79 дзесяцін зямлі, гаспадарку вёў арандатар[2]. У 1888 годзе фальваркам валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандра Вікенцеўна (Вінцэнтаўна) Зянкевіч, было 80 дзесяцін[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 2010 годзе былі базавая школа, яслі сад, аддзяленне сувязі, крама.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 4 двары, 22 жыхары
- 1897 год — 6 двароў, 35 жыхароў
- 1908 год — 4 двары, 29 жыхароў[4]
- 1917 год — 2 двары, 17 жыхароў (10 беларусаў і 7 яўрэяў)[5]
- 1926 год — 5 двароў, 25 жыхароў
- 1997 год — 78 двароў, 198 жыхароў
- 1999 год — 172 жыхары
- 2009 год — 134 жыхары
- 2019 год — 132 жыхары
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 61.
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 23.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 28.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 148.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вішнёўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 369. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- Jelski A. Wiszniówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 625.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Типографія Губернскаго Правленія, 1877. — 187 с.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи [за 1888 год] / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Минская Губернская Типографія, 1889. — 419 с.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх