Дзям’янкі
Выгляд
Вёска
Дзям’янкі
| ||||||||||||||||||||||||
Дзям’я́нкі[1] (трансліт.: Dziamjanki, руск.: Демьянки) — вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рассветаўскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дзям’янкаўскага сельсавета[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (X—XIII стст.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000248. - Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, парк, цагляны масток —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000249. - Брацкая магіла (1943) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000250.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Мікалаевіч Герард (1838—1929) — расійскі дзяржаўны дзеяч, член Дзяржаўнага савета, сенатар, сапраўдны тайны саветнік.
- Уладзімір Мікалаевіч Герард (1839—1903) — прысяжны павераны і старшыня савета прысяжных павераных акругі Санкт-Пецярбургскай судовай палаты, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік таварыства абароны дзяцей ад жорсткага абыходжання, надворны саветнік.
- Аляксандр Дзмітрыевіч Кажамякін (1899—1982) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
- Лідзія Іванаўна Якавенка (нар.1941) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзям’янкі