Дэражня
Горад | |||
Дэражня | |||
---|---|---|---|
укр.: Деражня | |||
|
|||
49°16′03″ пн. ш. 27°25′49″ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Вобласць | Хмяльніцкая вобласць | ||
Раён | Дэражнянскі раён | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Першае згадванне | 1431 | ||
Горад з | 1987 | ||
Плошча | 17,55 км² | ||
Вышыня цэнтра | 215 м | ||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва | 10000 чалавек (2024) | ||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
Тэлефонны код | +380-3856 | ||
Паштовы індэкс | 32200 | ||
КААТУУ | 6821510100 | ||
Паказаць/схаваць карты | |||
Дэражня[1] (укр.: Деражня) — горад у Дэражнянскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр, чыгуначная станцыя на лініі Хмяльніцкі - Жмэрынка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дэражня заснавана ў 1431 г. У 1469 г. яна належала Яну Адравонжу. У XVI ст. Дэражня ўваходзіла ў каралеўшчыну (г.зн. з'яўлялася ўласнасцю караля), што належала Барскаму староству.
У турэцкіх дакументах 1542 г. паказана, што Дэражня - гэта маленькае казацкае паселішча. У 1552 г. тут жыло ўсяго 11 чалавек, 4 з якіх загінулі ад эпідэміі.
У часы Рэчы Паспалітай, магчыма, у 1598 або 1615 гг., паселішча атрымала гарадскія правы. У 1614 г. мястэчка атрымаўла магдэбургскае права па просьбе старасты Жалкеўскага. Пазней яно было падорана гетману Івану Выгоўскаму.
Прыкладна тады ж, у першай палове XVII ст., у Дэражне была пабудавана крэпасць, якая, верагодна, была земляной. У самым пачатку паўстання Хмяльніцкага 1648 г. Дэражня была захоплена казакамі. У 1672 г. яна перайшла пад уладу Турцыі. У 1682 г. войскі Яна Сабескага вызвалілі Дэражню ад туркаў.
У 1792 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Дэражня адышла да Лэтычыўскага павета Падольскай губерні ў складзе Расійскай імперыі.
Падчас Першай сусветнай вайны Дэражня была вузлом забеспячэння на фронт, калі эшалоны праходзілі станцыю Дэражня кожныя 15 хвілін.
29 ліпеня 1919 г. сіламі 7-й Львоўскай брыгады II-га корпуса Украінскай Галіцкай арміі горад быў вызвалены ад бальшавікоў. У горадзе некаторы час летам 1919 г. размяшчалася стаўка Галоўнага камандавання Украінскай Галіцкай арміі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»