Смотрыч (Кам’янэць-Падзільскі раён)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
Смотрыч | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Смотрич | |||||
|
|||||
48°56′49″ пн. ш. 26°33′37″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Вобласць | Хмяльніцкая вобласць | ||||
Раён | Дунаявецкі раён | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Першае згадванне | XIV ст. | ||||
ПГТ з | 1960 | ||||
Плошча | 5,02 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 240 ± 1 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 1600 чалавек (2018) | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +380-3858 | ||||
Паштовы індэкс | 32432 | ||||
КААТУУ | 6821855700 | ||||
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Смотрыч[1] (укр.: Смо́трич) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дунаявецкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны.
Заснаваны ў другой палове XIV ст. Пры князях Карыятавічах стаў сталіцай Падольскага княства. У 1430 годзе належаў вялікаму князю Вітаўту. У XV—XVII стст. вядомы Смотрыцкі замак. У 1448 годзе атрымаў магдэбургскае права. З 1570 года ў Камянецкім старостве Рэчы Паспалітай. У 1791 годзе пабудавана ратуша. 5 ліпеня 1792 года прывілеем караля Станіслава Аўгуста пацверджана магдэбургскае права, а таксама нададзены герб з выявай Святога Юрыя, які забівае дзідай змея на чырвоным фоне. З сакавіка 1923 да снежня 1962 — раённы цэнтр УССР.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мялецій Сматрыцкі (каля 1577—1633) — рэчыпаспалітаўскі царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч, філолаг, пісьменнік-палеміст. Полацкі праваслаўны архіепіскап (з 1620), архімандрыт Дзерманскага манастыра.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»