Перайсці да зместу

Крэдыторская запазычанасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бухгалтарскі ўлік
Ключавыя паняцці

БухгалтарБухгалтарскі рахунак
Галоўная бухгалтарская кніга
Абаротна-сальдавая ведамасць
Справаздачны перыяд
Уліковая палітыка
Падвойны запісПраводка
Дэбет і крэдытАктывы і пасівы
КалькуляцыяСабекошт
МСФСGAAP

Фінансавая справаздачнасць

Бухгалтарскі баланс
Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб змене капіталу
КансалідаванаяКамбінаваная

Вобласці бухгалтарскага ўліку

Улік затратФінансавы ўлікСудовая бухгалтэрыя
Улік фондаўКіраўнічы ўлікПадатковы ўлік
Бюджэтны ўлікБанкаўскі ўлік

Аўдыт
Фінансавы кантроль

Крэдыторская запазычанасць — гэта запазычанасць прадпрыемства або арганізацыя перад ягонымі контрагентамі (юрыдычнымі або фізічнымі асобамі).

Крэдыторская запазычанасць уключае[1]:

  • запазычанасць пастаўшчыкам за тавары і паслугі;
  • запазычанасць пакупнікам і заказчыкам па атрыманых авансах;
  • запазычанасць перад заснавальнікамі па даходах;
  • запазычанасць перад работнікамі прадпрыемства па заработнай плаце;
  • запазычанасць па ўзносах у фонды сацыяльнага страхавання;
  • вэксалі да выплаты,
  • запазычанасць перад даччынымі і залежнымі таварыствамі;[2]
  • запазычанасць перад фінансавымі органамі па падатках і адлічэннях.

Крэдыторская запазычанасць можа быць[3]:

  • бягучай;
  • пратэрмінаванай;
  • безнадзейнай;
  • сумнеўнай;
  • незапатрабаванай.

Адлюстраванне пры ўліку

[правіць | правіць зыходнік]

Крэдыторская запазычанасць узнікае праз несупадзенне тэрміну аплаты за тавары ці паслугі з тэрмінам пераходу права ўласнасці на іх у сувязі з няскончанымі разлікамі па ўзаемных абавязацельствах.

Крэдыторская запазычанасць паказваецца на такіх бухгалтарскіх рахунках: «Разлікі з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі»; «Разлікі з пакупнікамі і заказчыкамі»; «Рэзервы па сумнеўных даўгах»; «Разлікі па кароткатэрміновых крэдытах і пазыках»; «Разлікі па доўгатэрміновых крэдытах і пазыках»;«Разлікі з персаналам па аплаце працы»; «Разлікі з падсправаздачнымі асобамі»; «Разлікі з персаналам па іншых аперацыях»; «Разлікі з заснавальнікамі»; «Разлікі з рознымі крэдыторамі і дэбіторамі» і інш.

Аналітычны ўлік крэдыторскай запазычанасці павінен весціся на асобных субрахунках, не дазваляецца залік паміж артыкуламі, усе запазычанасці павінны паказвацца ў «разгорнутым выглядзе»[2].

Дэбіторская запазычанасць

  1. Н.В. Комина, Т.А. Сахнович. ОСНОВЫ ТЕОРИИ БУХГАЛТЕРСКОГО УЧЕТА. Пособие для студентов экономических специальностей / Кафедра «Экономика и организация машиностроительного производства». — Минск: БНТУ, 2010.
  2. а б Н.Н. Илышева, Е.Р. Синянская, О.В. Савостина. Бухгалтерский учет. Учебное пособие. — Екатеринбург: Издательство Уральского университета, 2016.
  3. Что такое кредиторская задолженность? Рассказываем простыми словами (руск.). РБК Инвестиции (2 чэрвеня 2024). Праверана 15 мая 2025.