Перайсці да зместу

Куршановічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Куршановічы
руск.: Куршановичи
52°10′20″ пн. ш. 32°06′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 196 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243048
Код АКАТП 15228836001
Паказаць/схаваць карты
Куршановічы (Расія)
Куршановічы
Куршановічы

Куршановічы[2] (руск.: Куршановичи) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чолхаўскага сельскага паселішча.

Сяло вядома ў XIX ст. Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.