Лоўчыцкая мячэць
Славутасць | |
Лоўчыцкая мячэць | |
---|---|
![]() | |
53°36′48″ пн. ш. 25°45′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | іслам |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата заснавання | 1688 |
![]() |
Лоўчыцкая мячэць — мячэць у вёсцы Лоўчыцы Навагрудскага раёна. Будынак пабудаваны ў 1688 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны зачынена, была ў паўразбураным стане. Адноўлены ў 2002 годзе. Помнік гісторыі і культуры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мяркуецца, што мусульманская абшчына ў Лоўчыцах з’явілася прыблізна ў 1420 годзе. Такую дату прапанаваў Станіслаў Крычынскі, спасылаючыся на паданні[1]. Даследчык Станіслаў Думін лічыць, што першы будынак мячэці быў пабудаваны ў 1530-я гады і з’яўляецца адным з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім. Тады, у пачатку XVI стагоддзя, зямля ў Лоўчыцах знаходзілася ў валоданні князя Мартузы Багатырэвіча. Не пазней за 1558 год для мячэці, у якой служыў мула (пасада служыцеля ў XVIII стагоддзі пераходзіла ад бацькі да сына па родзе Асановічаў), была вылучана зямля[2]. Лявон Крычынскі адзначае, што будынак, які захаваўся да пачатку XX стагоддзя, узведзены ў 1688 годзе. У 1783 годзе мулой Лоўчыцкай мячэці быў выбраны Ахмет Асановіч[3].

У міжваеннай Польшчы будынак узяты пад ахову дзяржавы. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны савецкімі ўладамі быў забаронены рамонт храма, які пасля быў зачынены. Сам будынак быў у сумным стане: дах і купал абваліліся, падлога згніла[1]. У 1990 годзе распрацаваны праект рэканструкцыі будынка[4]. У 1999 годзе пачаліся работы па аднаўленні мячэці, якая 5 ліпеня 2002 года была ўрачыста адкрыта[1]. У рэстаўрацыі мячэці браў удзел польскі фонд «Res Publica Multiethnica»[5].
Магіла Контуся
[правіць | правіць зыходнік]
Побач з мячэццю размешчаны могілкі, на якіх знаходзіцца магіла Святога Контуся. Існуе прысвечаная Контусю легенда, кароткая версія якой была апублікаваная збіральнікам беларускага фальклору Міхаілам Дзмітрыевым у 1859 годзе ў «Весніку імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства». Тое ж паданне, але ўжо ў пашыраным варыянце, з’явілася на старонках «Віленскага весніка» ў 1861 годзе[6]. Паводле легенды Контусь валодаў здольнасцю імгненна перамяшчацца ў Мекку[7].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мячэць уяўляе сабой падоўжнае драўляны зрубны будынак з міхрабам[8], які накрыты двухсхільным дахам. Таксама маецца мінарэт, які сваім выглядам нагадвае макаўку царквы. Такія макаўкі характэрныя для драўляных праваслаўных і ўніяцкіх храмаў XVI—XVII стагоддзяў[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Зорина Канапацкая. Мечети татар Беларуси, Литвы и Польши: история и современность // Мечети в духовной культуре татарского народа (XVIII в. — 1917 г.). Материалы Всероссийской научно-практической конференции (25 апреля 2006 г., Казань). — Казань: Институт истории АН РТ, 2006. — С. 19.
- ↑ Stanisław Dumin. Z historii meczetu w Łowczycach(польск.) // Przegląd Tatarski. — 2017. — № 4 (36). — С. 22—23.
- ↑ Leon Mirza-Kryczyński. Historja meczetów w Lowczycach i Nowogródku(польск.) // Przegląd Islamski. — 1934. — № 3—4. — С. 15—16.
- ↑ Лоўчыцкая мячэць. Дакументы і матэрыялы // Байрам. — 1998. — № 3. — С. 61. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2017.
- ↑ Лоўчыцкая мячэць. Дакументы і матэрыялы // Байрам. — 1998. — № 3. — С. 64. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2017.
- ↑ Legenda o Kontusiu(польск.) // Przegląd Tatarski. — 2017. — № 4 (36). — С. 24.
- ↑ Паўліна Валіш.. «Ён, як птушка, лётаў у Мекку». Узгадваем забытую легенду беларускіх татараў . Белсат (20 лютага 2018). Праверана 10 красавіка 2025.
- ↑ Ryszard Brykowski. Tatarskie meczety w Rzeczypospolitej(польск.) // Ochrona Zabytków. — 1988. — Т. 41. — № 3 (162). — С. 167.
- ↑ Лакотка 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Канапацкая З. Мечети татар Беларуси, Литвы и Польши: история и современность // Мечети в духовной культуре татарского народа (XVIII в. — 1917 г.). Материалы Всероссийской научно-практической конференции (25 апреля 2006 г., Казань). — Казань: Институт истории АН РТ, 2006. — С. 19. — ISBN 5-94981-071-6.
- Лакотка А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі / А. І. Лакотка. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. 41. — 224 с. — ISBN 985-01-0423-6.
- Dumin S. Z historii meczetu w Łowczycach(польск.) // Przegląd Tatarski. — 2017. — № 4 (36). — С. 22—23.
- Kryczyński L. Historja meczetów w Lowczycach i Nowogródku(польск.) // Przegląd Islamski. — 1934. — № 3—4. — С. 15—17.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лоўчыцкая мячэць
- Лоўчыцкая мячэць на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Лоўчыцкая мячэць на сайце Radzima.org