Ляхавіцкая мячэць
Мячэць | |
Ляхавіцкая мячэць | |
---|---|
![]() | |
53°02′15″ пн. ш. 26°15′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Ляхавічы |
Канфесія | Іслам |
Архітэктурны стыль | Драўлянае дойлідства |
Дата заснавання | 1815 |
Асноўныя даты | |
1815 — збудавана 1917 — разбурана 1924—1928 — працы па аднаўленні 1960-я — разабрана |
|
Стан | разабрана |
Ляхавіцкая мячэць — колішняя мячэць у горадзе Ляхавічы. Будынак пабудаваны ў 1815 годзе. Разбурана ў 1917 годзе, у 1928 годзе адноўлена. Пасля Другой сусветнай вайны мячэць зачынена, а пасля разабраная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Мусульманская грамада ў Ляхавічах пражывала на Татарскай вуліцы (цяпер — Цітовіча)[1], вернікі належалі да парафіі ў Асмолаве[2]. Мячэць пабудавана ў 1815 годзе[3]. У 1884 годзе хатыб Самуіл Варановіч прадставіў Мінскаму губернскаму праўленню праект узвядзення новага будынка[4]. У 1917 года мячэць была разбурана.
У 1924 годзе, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе міжваеннай Польшчы, пачаліся працы па аднаўленні мячэці, якая была адкрыта ў 1928 годзе. На рэстаўрацыю будынка сродку далі амерыканскія татары, віленскі муфтыят, а таксама егіпецкі кароль Фуад I[5]. У 1947 годзе мячэць дзейнічала, але ў ёй не служыў мула[6]. У 1960-я гады храм зачынілі[3], пасля будынак разабралі на дошкі[7].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Як адзначае Станіслаў Крычынскі, мячэці ў Ляхавічах, Клецку і Некрашунцах сваёй архітэктурай падобныя да драўляных сельскіх касцёлаў[8]. Сама мячэць уяўляе сабой драўляны зрубны будынак з міхрабом, накрытае чатырохсхільным дахам. Памяшканне было падзелена на дзве паловы: мужчынскую і жаночую, кожная з якіх мела свой уваход[3]. На ўваходзе размешчаны мінарэт, які сваім відам нагадвае трох’ярусную званіцу касцёла[9]. Мінбар характэрны тым, што на ім была напісана дата ўзвядзення мячэці (30 жніўня 1815 года)[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Улица Титовича . Проект «Улицы родного города» Ляховичской районной централизованной библиотечной системы. Праверана 16 красавіка 2025.
- ↑ Ryszard Brykowski. Tatarskie meczety w Rzeczypospolitej(польск.) // Ochrona Zabytków. — 1988. — Т. 41. — № 3 (162). — С. 167.
- ↑ а б в Ляхавіцкая мячэць . Проект «Духоўная спадчына Ляхавіччыны» Ляховичской районной централизованной библиотечной системы. Праверана 16 красавіка 2025.
- ↑ Ібрагім Канапацкі. Крыніцы па гісторыі татар-мусульман Беларусі ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (канец XVIII — пачатак XX ст.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2005. — № 24. — С. 183.
- ↑ Лакотка А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. 37.
- ↑ Валянцін Генрыхавіч Мазец. Тэндэнцыі рэлігійнага жыцця беларускіх татар 1945—1985 гг. // Религия и общество — 11 : сборник научных статей : [материалы научных трудов участников XI Международной научно-практической конференции «Религия и общество» (г. Могилев, МГУ имени А. А. Кулешова, 10—17 марта 2017 г.)]. — Могилёв: МГУ имени А. А. Кулешова, 2017. — С. 125.
- ↑ АЯ.. Беларускія мусульмане падалі просьбу аднавіць мячэць у Ляхавічах, знішчаную за саветамі . Наша Ніва (24 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 16 красавіка 2025.
- ↑ Лакотка А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. 39.
- ↑ Лакотка А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. 41.
- ↑ Ryszard Brykowski. Tatarskie meczety w Rzeczypospolitej(польск.) // Ochrona Zabytków. — 1988. — Т. 41. — № 3 (162). — С. 166.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Brykowski R. Tatarskie meczety w Rzeczypospolitej(польск.) // Ochrona Zabytków. — 1988. — Т. 41. — № 3 (162). — С. 166—167.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Ляхавіцкая мячэць . Праект «Духоўная спадчына Ляхавіччыны» Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Праверана 16 красавіка 2025.
- Ляхавіцкая мячэць на сайце Radzima.org