Некрашунская мячэць
Мячэць | |
Некрашунская мячэць | |
---|---|
![]() | |
54°03′59″ пн. ш. 24°54′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Некрашунцы |
Канфесія | Іслам |
Архітэктурны стыль | Драўлянае дойлідства |
Дата заснавання | XVI стагоддзе |
Асноўныя даты | |
1415 — паводле падання з'явілася грамада 1832 — рамонт 1915 — разбурана 1926 — адноўлена 1950-я — разабрана |
|
Стан | разабрана |
![]() |
Некрашунская мячэць — колішнія мячэць у вёсцы Некрашунцы Воранаўскага раёна. Першапачатковая мячэць, знішчаная ў 1915 годзе, з’яўлялася адным з найстаражытнейшых культавых збудаванняў беларускіх мусульман. Мячэць, пабудаваная ў 1926 годзе, была пасля Другой сусветнай вайны зачынена, а пасля разабрана.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання мусульманская грамада ў Некрашунцах з’явілася прыблізна ў 1415 годзе[1], маюцца дакладныя звесткі пра існаванне парафіі ў XVI стагоддзі, якая ў 1795 годзе налічвала 217 чалавек. У 1832 годзе быў праведзены рамонт мячэці. Будынак таксама рамантавалася ў пачатку XX стагоддзя. На рамонт пабудовы гроша далі амерыканскія татары і егіпецкі каралеўскі ўрад. У час Першай сусветнай вайны, 4 верасня 1915 года храм быў разбураны[2].

Некаторы час існаваў малітоўны дом. У 1925 годзе складзены дагавор на будаўніцтва мячэці[3]. 8 кастрычніка 1926 года храм быў урачыста адкрыты[4], на адкрыцці сярод гасцей прысутнічалі рабін і ксёндз[5]. Існавала таксама і мусульманская школа[6]. Пасля ад’езду ў 1946 годзе ў Польшчу часткі татараў, у тым ліку і мулы мячэці, прыход спыніў дзейнасць[7].
У 1950-я гады храм разабралі, зруб пайшоў на будаўніцтва бальніцы, ад самога будынка застаўся падмурак[8]. Захаваліся 2 мізары, на якіх хавалі татараў, яшчэ двое могілак былі разбураны ў 1970-я гады[9].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Як адзначае Станіслаў Крычынскі, мячэці ў Некрашунцах, Клецку і Ляхавічах сваёй архітэктурай падобныя да драўляных сельскіх касцёлаў[10]. Сама мячэць уяўляе сабой драўляны зрубны будынак з міхрабам, накрыты двухсхільным дахам. Франтон увянчаны мінарэтам[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лакотка А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. 38.
- ↑ Светлана Грибова. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 130.
- ↑ Светлана Грибова. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 131.
- ↑ Z całej Polski(польск.) // Gazeta Narodowa. — 1926. — № 124. — С. 4.
- ↑ Светлана Грибова. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 133.
- ↑ Светлана Грибова, Сергей Мискевич. Татары-мусульмане Некрашунской парафии: история и современность // Этническая культура. — 2022. — Т. 4. — № 1. — С. 7.
- ↑ Валянцін Генрыхавіч Мазец. Тэндэнцыі рэлігійнага жыцця беларускіх татар 1945—1985 гг. // Религия и общество — 11 : сборник научных статей : [материалы научных трудов участников XI Международной научно-практической конференции «Религия и общество» (г. Могилев, МГУ имени А. А. Кулешова, 10—17 марта 2017 г.)]. — Могилёв: МГУ имени А. А. Кулешова, 2017. — С. 125.
- ↑ Светлана Грибова. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 134.
- ↑ Светлана Грибова, Сергей Мискевич. Татары-мусульмане Некрашунской парафии: история и современность // Этническая культура. — 2022. — Т. 4. — № 1. — С. 9.
- ↑ Лакотка А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. 39.
- ↑ Ryszard Brykowski. Tatarskie meczety w Rzeczypospolitej(польск.) // Ochrona Zabytków. — 1988. — Т. 41. — № 3 (162). — С. 168.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грибова С. В. Культовое строительство татар-мусульман Беларуси на примере Некрашунской парафии // Крымское историческое обозрение. — 2022. — Т. 9. — № 2. — С. 129—136. — DOI:10.22378/kio.2022.2.129-136
- Грибова С. Некрашунская мечеть и ее парафия на различных этапах исторического развития // Rola wybitnych jednostek w tworzeniu i podtrzymywaniu tożsamości wspólnoty. — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, 2022. — С. 241—254.
- Грибова С. В., Мискевич С. А. Татары-мусульмане Некрашунской парафии: история и современность // Этническая культура. — 2022. — Т. 4. — № 1. — С. 6—10. — DOI:10.31483/r-101548
- Brykowski R. Tatarskie meczety w Rzeczypospolitej(польск.) // Ochrona Zabytków. — 1988. — Т. 41. — № 3 (162). — С. 168.
- Kryczyński St. Meczet w Niekraszuńcach(польск.) // Przegląd Islamski. — 1936. — № 1—3. — С. 12—13.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Некрашунская мячэць
- Некрашунская мячэць на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Некрашунская мячэць на сайце Radzima.org
- Ф. 1834 НГАБГр «Некрашунцаўская мячэць, с. Некрашунцы Лідскага павета Віленскай губерні» . Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 красавіка 2025.