Перайсьці да зьместу

Нача Манрэаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нача Манрэаль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 лютага 1986(1986-02-26)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 1,8 м[4]
Вага 72 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006 Асасуна Б[d] 36 (3)
2006—2011 Асасуна 127 (3)
2011—2012 Маляга 45 (1)
2013—2019 Арсэнал Лёндан 187 (7)
2019—2022 Рэал Сасьедад 55 (3)
Зборныя
2004—2005 Гішпанія (да 19)[d] 4 (0)
2007—2009 Гішпанія (да 21)[d] 9 (0)
2009—2018 Гішпанія 22 (1)

Ігнасьё «Нача» Манрэаль Эраса (па-гішпанску: Ignacio «Nacho» Monreal Eraso; нар. 26 лютага 1986 году, Памплёна, Гішпанія) ― былы гішпанскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Нача ёсьць выхаванец клюбу «Асасуны», Манрэаль дэбютаваў за родны клуб 22 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Валенсіі». Перад гэтым ён некалькі гадоў выступаў за другую каманду памплёнцаў. У сэзоне 2007—2008 гадоў Нача стаў асноўным гульцом клюбу, пацьвярджаючы гэты статус і ў наступных сэзонах.

16 чэрвеня 2011 году перайшоў у склад «Малягі»[5]. Трансфэр ацэньваецца ў 6 млн эўра.

31 студзеня 2013 году Манрэаль далучыўся да ангельскага клюбу «Арсэнал», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт[6]. Сумма трэнсфэру не была афіцыйна агучана, але, як мяркуецца, складае каля 8,3 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы супраць «Сток Сіці», які скончыўся перамогаў «кананіраў» зь лікам 1:0[8].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе быў выкліканы ў моладзевую зборную Гішпаніі на чэмпіянат Эўропы 2009 году, дзе адгуляў усе тры матчы. 6 жніўня 2009 году Манрэаль згуляў свой ​​першы матч за нацыянальную зборную Гішпаніі, выйшаўшы на замену на апошнія 15 хвілінаў у матчы супраць зборнай Македоніі.

«Арсэнал»:

«Рэал Сасьедад»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]