Перайсьці да зьместу

Сэсар Асьпілікуэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэсар Асьпілікуэта
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1989(1989-08-28)[1][2][3][…] (36 гадоў)
Рост 178 см[4]
Вага 76 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сэвільля
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 Асасуна Б[d] 27 (1)
2007—2010 Асасуна 99 (0)
2010—2012 Алімпік Марсэль 47 (1)
2012—2023 Чэлсі 349 (10)
2023—2025 Атлетыка Мадрыд 39 (1)
2025—4 Сэвільля 0 (0)
Зборныя
2007—2008 Гішпанія (да 19)[d] 18 (2)
2008—2011 Гішпанія (да 21)[d] 19 (1)
2009 Гішпанія (да 20)[d] 5 (0)
2012 Гішпанія (да 23)[d] 6 (0)
2013—2022 Гішпанія 44 (1)

Сэсар Асьпілікуэта Танка (па-гішпанску: César Azpilicueta Tanco; нар. 28 жніўня 1989 году, Памплёна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, унівэрсальны правы й левы абаронца клюбу «Сэвільля». Колішні гулец зборнай Гішпаніі.

Сэсар зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 году ён дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць мадрыдзкага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазыцыі паўабаронцы. У сэзоне 2007—2008 гадоў Сэсар пасьпяхова замяняў траўмаваных аднаклюбнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды й перакваліфікаваўшыся ў лятэраля. У сэзоне 2008—2009 гадоў Асьпілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным зь вядучых гульцоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў.

Паводле чутак, якія зьявіліся ў чэрвені 2010 году, гулец увайшоў у сфэру інтарэсаў францускага «Марсэля», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клюбу, таксама была зацікаўлена ў трансфэры[5]. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвесьціў аб пераходзе гульца[6]. Сума ўгоды склала 7 млн эўра[7].

24 жніўня 2012 году 22-гадовы гулец узгадніў умовы асабістага кантракту з «Чэлсі» й прайшоў мэдычнае абсьледаваньне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў[8]. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасьня ў матчы Кубка лігі супраць «Ўулвэргэмптану».

11 траўня 2010 году настаўнік галоўнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ўключыў Асьпілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат сьвету 2010 году, але ў выніку на мундыяль Сэсар не патрапіў. 20-гадовы абаронца зьяўляўся самым маладым пасьля Давіда дэ Хэа гульцом у сьпісе.

1 лютага 2013 году ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Ўругваю. Празь пяць дзён Сэсар адгуляў усе 90 хвілінаў, матч скончыўся перамогай зь лікам 3:1 на карысьць гішпанцаў[9].

«Марсэль»:

«Чэлсі»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]