Перайсьці да зьместу

Фэрнанда Торэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэрнанда Торэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сакавіка 1984(1984-03-20)[1][2][3] (41 год)
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2007 Атлетыка Мадрыд 214 (82)
2007—2011 Лівэрпул 102 (65)
2011—2015 Чэлсі 110 (20)
2014—2015 Мілян 10 (1)
2015—2016 Мілян 0 (0)
2015—2016 Атлетыка Мадрыд 49 (14)
2016—2018 Атлетыка Мадрыд 58 (13)
2018—2019 Саган Тосу[d] 35 (5)
Зборныя
2000 Гішпанія (да 15)[d] 1 (0)
2002 Гішпанія (да 18)[d] 1 (1)
2002 Гішпанія (да 19)[d] 5 (6)
2002—2003 Гішпанія (да 21)[d] 10 (3)
2003—2014 Гішпанія 110 (38)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 Атлетыка Мадрыд Б[d]

Фэрна́нда Хасэ́ То́рэс Санс (па-гішпанску: Fernando José Torres Sanz; нар. 20 сакавіка 1984 году, Фуэнлябрада, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Торэс пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Атлетыка Мадрыд», дзе гуляў спачатку ў моладзевых камандах клюбу, а потым і за першы склад каманды. Дэбют у камандзе адбыўся ў 2001 годзе. У 2007 годзе Фэрнанда быў падпісаны клюбам ангельскай Прэм’ер-Лігі «Лівэрпулам». Сума пераходу была рэкорднай для «Лівэрпулу». У першы сэзон на «Энфілдзе» Торэс забіў больш за 20 галоў, пабіўшы клюбны рэкорд, які належыў на той час Робі Фаўлеру. Са студзеня 2011 году зьяўляўся гульцом «Чэлсі», сума ягонага пераходу ў £50 мільёнаў стала рэкордам для ангельскага футболу.

«Атлетыка» Мадрыд

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1999 годзе Торэс падпісаў свой першы кантракт з «Атлетыка»[4]. Выступленьні юнака ў складзе зборнай Гішпаніі ўва ўзроставай катэгорыі да 16 гадоў таксама прынесьлі посьпех. У 2001 годзе гішпанцы выйгралі турнір у Альгарвэ й чэмпіянат Эўропы да 16 гадоў, на якім Фэрнанда забіў 7 мячоў у 6 матчах і быў прызнаны найлепшым гульцом. Дэбютны матч галеадора за дарослую каманду «Атлетыка» адбыўся ў канцоўцы сэзону 2000—2001 гадоў, а ўжо праз тыдзень ён здолеў забіць свой ​​першы гол у матчы з камандай «Альбасэтэ». Праз сэзон клюб вярнуўся ў найвышэйшую гішпанскую лігу, а Торэс у свой ​​першы сэзон у найвышэйшым дывізіёне Торэс здолеў забіць 13 галоў у браму супернікаў. «Атлетыка» скончыў той сэзон чэмпіянату на 12 радку. Пазьней Фэрнанда дэбютаваў за моладзевую зборную Гішпаніі[5].

Цікавасьць вядучых клюбаў Эўропы да Торэса ўзрастала, але кожны раз ён заставаўся верным «Атлетыка» й працягваў выступаць за зборную Гішпаніі, у складзе якой паехаў на чэмпіянат Эўропы ў 2004 годзе.

4 ліпеня 2007 году футбаліст далучыўся да «Лівэрпулу», дзе адразу атрымаў майку з нумарам «дзевяць», пад гэтым нумарам раней выступалі такія футбалісты як Ян Раш і Робі Фаўлер. У свой першы сэзон у «Лівэрпулі» Торэс здолеў упершыню з часоў Робі Фаўлера забіць больш за 20 галоў у Прэм’ер-Лізе, пабіўшы рэкорд па колькасьці мячоў, забітых замежнікам у дэбютным сэзоне, да таго які належаў Руўду ван Ністэльрою (Фэрнанда здолеў забіць 24 галы ў лізе), а таксама паўтарыў рэкорд Роджэра Ганта, у васьмі хатніх гульнях запар паразіўшы браму суперніка.

У сярэдзіне сэзону 2010—2011 гадоў у трансфэры Торэсу быў зацікаўлены «Чэлсі», які прапанаваў за трансфэр форварда 35 млн фунтаў, аднак «мэрсісайдцы» адмовіліся прадаваць гішпанца[6], тады Фэрнанда зьвярнуўся зь пісьмовым запытам да кіраўніцтва клюбу з просьбай выставіць яго на продаж, у чым яму было адмоўлена[7].

31 студзеня 2011 году кіраўніцтва «Лівэрпулу» прыняло прапанову лёнданскага «Чэлсі» аб куплі Фэрнанда[8]. У той жа дзень Торэс падпісаў кантракт са сваім новым клюбам тэрмінам на пяць з паловай гадоў[9] з заробнай платай у 175 тысяч фунтаў у тыдзень. Сума трансфэру склала 50 млн фунтаў, што стала самай вялікай сумай трансфэру ў ангельскім футболе[10]. Загуляўшы ў «Чэлсі», Торэс ня мог забіць 14 матчаў запар. Толькі ў матчы супроць «Ўэст Гэма» 23 красавіка 2011 году ён забіў свой першы мяч за клюб[11]. 5 траўня «Чэлсі» стаў уладальнікам Кубку Ангельшчыны, у фінале перамогшы «Лівэрпул» зь лікам 2:1, Торэс у фінале не гуляў[12]. 24 красавіка 2012 году Торэс забіў важны мяч у браму «Барсэлёны» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў[13]. «Чэлсі» выйшаў у фінал турніру і перамог «Баварыю» ў сэрыі пэнальці 4:3 (1:1 у асноўны час)[14]. У сэзоне 2012—2013 гадоў Торэс стаў найлепшым бамбардзірам «Чэлсі» ў Лізе Эўропы (6 мячоў). Клюб дамогся перамогі ў гэтым турніры. У фінале была атрыманая перамога над партугальскай «Бэнфікай» зь лікам 2:1. Лік у матчы адкрыў Фэрнанда Торэс.

31 жніўня 2014 году Торэс далучыўся да італьянскага «Міляну» на ўмовах двухгадовай арэнды[15]. 23 верасьня забіў першы мяч у матчы супраць «Эмпалі». Гульня завяршылася зь лікам 2:2[16]. 27 сьнежня 2014 году Торэс стаў гульцом «Міляну» на пастаяннай аснове[17].

Вяртаньне ў «Атлетыка»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 сьнежня 2014 году было аб’яўлена, што Фэрнанда Торэс будзе выступаць за «Атлетыка» ў сэзоне 2015—2016 на арэнднай аснове[18]. 4 студзеня 2015 году на стадыёне «Вісэнтэ Кальдэрон» адбылося ўрачыстае вітаньне Торэса. На ім прысутнічала каля 45 000 заўзятараў[19].

Торэс ёсьць гульцом зборнай Гішпаніі амаль усіх узростаў. За нацыянальную зборную правёў амаль 100 матчаў, зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету (2010) й чэмпёнам Эўропы (двойчы: ў 2008 і 2012).

Торэс жанаты на Алалье Дамінгес[20]. 8 ліпеня 2009 году ў пары нарадзілася дачка — Нора, а 6 сьнежня 2010 году нарадзіўся сын — Лео.

«Чэлсі»:

«Атлетыка»:

Гішпанія:

  1. ^ а б в Fernando Torres // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в FERNANDO TORRES jose sanz // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Fernando José Torres Sanz // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ «Фернандо Торрес. Моя автобиография. Атлетико». Liverbird.ru
  5. ^ «Фернандо Торрес: Ключевые моменты моей футбольной жизни». Liverbird.ru
  6. ^ «Ливерпуль» отклонил предложение «Челси» по Торресу. championat.ru
  7. ^ «Официально: „Ливерпуль“ отклонил запрос Торреса о трансфере». LiverBird.ru
  8. ^ «Официально: „Ливерпуль“ разрешил Торресу вести переговоры с „Челси“». Liverbird.ru
  9. ^ Официально: Торрес перешёл в «Челси». Liverbird.ru
  10. ^ Трансфер Торреса стал самым дорогостоящим в истории АПЛ. championat.ru
  11. ^ BBC Sport — Fernando Torres hails first goal for Chelsea
  12. ^ BBC Sport — Chelsea 2-1 Liverpool
  13. ^ BBC Sport — Barcelona 2-2 Chelsea
  14. ^ BBC Sport — Chelsea 1-1 Bayern Munich (aet, 4-3 pens)
  15. ^ BBC Sport — Fernando Torres: AC Milan seal loan deal for Chelsea striker
  16. ^ Fernando Torres off the mark as AC Milan fight back to claim Empoli draw— DailyMail
  17. ^ BBC Sport — Fernando Torres: AC Milan sign Chelsea striker on permanent deal  (анг.)
  18. ^ BBC Sport — Fernando Torres: Atletico Madrid loan deal for AC Milan striker  (анг.)
  19. ^ BBC Sport — Fernando Torres: Atletico Madrid fans welcome striker on return (анг.)
  20. ^ «Se casa Fernando Torres». El Pais

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]