Перайсьці да зьместу

Рауль Альбіёль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рауль Альбіёль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 верасьня 1985(1985-09-04)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Рост 190 см
Вага 82 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004 Валенсія Мэстальля[d] 35 (2)
2004—2009 Валенсія 131 (5)
2004—2005 Хэтафэ 17 (1)
2009—2013 Рэал Мадрыд 81 (1)
2013—2019 Напалі 180 (6)
2019—2025 Вільярэал 165 (1)
Зборныя
2003—2005 Гішпанія (да 20)[d] 4 (0)
2004 Гішпанія (да 19)[d] 7 (0)
2005—2006 Гішпанія (да 21)[d] 7 (0)
2007—2021 Гішпанія 58 (0)

Рауль Альбіёль Тартахада (па-гішпанску: Raúl Albiol Tortajada; нар. 4 верасьня 1985 году, Вільямарчантэ, Валенсія, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, абаронца. Раней бараніў колеры зборнай Гішпаніі.

У 9 гадоў, дзякуючы сувязям свайго бацькі — былога футбаліста, ён стаў гульцом клюбу «Бэнідорм». У таварыскім матчы супраць «Валенсіі» Альбіёль добра праявіў сябе, і валенсійскі трэнэр прапанаваў ягонаму бацьку прагляд у сваім клюбе.

У 2005 годзе, ён выступаў за «Хэтафэ» на правах арэнды. У «Хэтафэ» Рауль набыў досьвед гульні на высокім узроўні й па прыезьдзе на «Мэстальлю» стаў гульцом асноўнага складу й кандыдатам у зборную Гішпаніі.

У чэрвені 2009 году Рауль Альбіёль перайшоў у футбольны клюб «Рэал Мадрыд» за 15 мільёнаў эўра, дзе стаў адным з удзельнікаў праекту Флярэнтына Пэрэса.

21 ліпеня 2013 году Альбіёль перайшоў у табар італьянскага клюбу «Напалі» за 12 млн эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з камандай пад кіраўніцтвам Рафаэля Бэнітэса[4].

«Валенсія»:

«Рэал»:

«Напалі»:

«Вільярэал»:

Гішпанія:

Рауль жанаты й мае дзьвюх дачок, Асаару (2009) і Альму (2010).

  1. ^ а б в Raúl Albiol // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Raúl Albiol // FBref (анг.)
  3. ^ а б в ALBIOL raul tortajada // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Il Napoli ufficializza l'acquisto di Raul Albiol. Napoli's official website.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]