Сэрхіё Рамас
Сэрхіё Рамас | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 сакавіка 1986[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 184 см[5] | |
Вага | 82 кг[5] | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Мантэрэй | |
Нумар | 93 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 | Сэвільля | 39 (2) |
2005—2021 | Рэал Мадрыд | 469 (72) |
2021—2023 | Пары Сэн-Жэрмэн | 45 (4) |
2023—2024 | Сэвільля | 28 (3) |
2025— | Мантэрэй | 8 (3) |
Зборныя | ||
2004 | Гішпанія (да 19)[d] | 6 (0) |
2004 | Гішпанія (да 21)[d] | 6 (0) |
2005—2021 | Гішпанія | 180 (23) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сэрхіё Рамас Гарсія (па-гішпанску: Sergio Ramos García; нар. 30 сакавіка 1986 году, Камас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст мэксыканскага клюбу «Мантэрэй». Былы гулец зборнай Гішпаніі. Гуляе на пазыцыі правага ці цэнтральнага абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сэвільля»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва ўзросьце 14 гадоў Сэрхіё прыбыў на прагляд у «Сэвільлю», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клюбу. У сэзоне 2002—2003 гадоў правёў адзін матч за рэзэрвовую каманду «Сэвільлі» ў другім дывізіёне чэмпіянату Гішпаніі. У сэзоне 2003—2004 гадоў Рамас стаў гульцом асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.
У пачатку 2004 году тагачасны галоўны трэнэр «Сэвільлі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 году Рамас дэбютаваў у Прымэры ў матчы супраць «Дэпартыва Ля-Каруньня» (0:1). Улетку таго ж году Сэрхіё стаў чэмпіёнам Эўропы ў складзе юнацкай зборнай Гішпаніі для гульцоў не старэйшых за 19 гадоў. У сэзоне 2004—2005 гадоў Сэрхіё правёў у Ля-Лязе 31 матч і забіў 2 мячы, таксама ён гуляў у Кубку УЭФА, у прыватнасьці сустракаўся зь пецярбурскім «Зэнітам». У канцы сэзону Сэрхіё быў прызнаны гульцом-адкрыцьцём чэмпіянату.
26 сакавіка 2005 году Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітаю (3:0) ва ўзросьце 18 гадоў. Сэрхіё стаў першым футбалістам з 1941 году, які гуляў за зборную Гішпаніі ў такім юным узросьце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акуньня. Празь некаторы час Сэрхіё трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Люіса Арагонэса.
«Рэал»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летам 2005 году мадрыдзкі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёнаў эўра. «Барсэлёна» й «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць гульца ў сваім складзе. Крыху менш, чым праз год пасьля ЧС-2006, Сэрхіё набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэалу» чэмпіёнам Гішпаніі. У адборачным турніры Эўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 голы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007, 2008, 2012, 2017, 2020
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008, 2012, 2017, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014, 2016, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2022
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergio Ramos // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в SERGIO RAMOS garcia // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Sergio Ramos García // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://es.wikipedia.org/wiki/Sergio_Ramos
- ^ а б в г https://en.psg.fr/teams/first-team/squad/sergio-ramos
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Рэал Мадрыд» (анг.) (гішп.)
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на FIFA.com
- Статыстыка на National Football Teams