Першая ліга чэмпіянату Паўночнай Македоніі па футболе 2018—2019 гадоў
Першая ліга 2018—2019 гадоў — 27-ы розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Паўночнай Македоніі, які праходзіў з 11 жніўня 2018 году па 26 траўня 2019 году. Чэмпіёнам стала «Шкендыя», якая тым самым здабыла свой трэці тытул у найвышэйшым дывізіёне.
12 лютага 2019 году набыло моц рашэньне пра афіцыйнае перайменаваньне дзяржавы з Македоніі ў Паўночную Македонію. Турнір, аднак, захаваў афіцыйную назву Македонская першая ліга.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Беласіца» і «Македонія Гёрчэ Петраў». Гэтыя клюбы замянілі «Скоп’е» і «Пелістэр».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шкендыя | 36 | 24 | 7 | 5 | 80 | 29 | +51 | 79 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Вардар | 36 | 17 | 13 | 6 | 45 | 23 | +22 | 64 | Не дапушчаны да эўракубкаў[a] |
3 | Акадэмія Пандзеў | 36 | 17 | 7 | 12 | 45 | 35 | +10 | 58 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
4 | Шкупі | 36 | 13 | 9 | 14 | 40 | 42 | −2 | 48 | |
5 | Македонія Гёрчэ Петраў | 36 | 12 | 11 | 13 | 45 | 50 | −5 | 47 | |
6 | Рэнова | 36 | 12 | 11 | 13 | 53 | 49 | +4 | 47 | |
7 | Работнічкі | 36 | 13 | 7 | 16 | 43 | 49 | −6 | 46 | |
8 | Сылекс | 36 | 11 | 11 | 14 | 27 | 39 | −12 | 44 | Пераходны матч |
9 | Беласіца | 36 | 9 | 11 | 16 | 37 | 49 | −12 | 38 | Паніжэньне ў Другую лігу |
10 | Пабеда | 36 | 6 | 5 | 25 | 26 | 76 | −50 | 23 |
Заўвагі:
- ^ «Вардар» не атрымаў ліцэнзію УЭФА для ўдзелу ў эўракубках з-за фінансавых праблемаў.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходны матч
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону адбыўся пераходны матч паміж «Сылексам», які заняў восьмае месца ў Першай лізе, і «Тыквешам», які стаў найлепшым з камандаў, што занялі другія месцы ў сваіх зонах у Другой лізе. Перамогу здабыў «Сылекс», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
5 чэрвеня 2019 16:30 |
Сылекс | 3:2 | Тыквеш | Гёрчэ Петраў, Скоп’е Судзьдзя: Дзімітар Мехкароўскі |
---|---|---|---|---|
Георгіеў, 12’, 15’ Райкавіч, 25’ |
Справаздача | Іваноўскі, 22’ Мойсаў, 58’ | ||