Перайсьці да зьместу

Погань Шчэцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Погань
Поўная назва па-польску: Pogoń Szczecin Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1948
Горад Шчэцін, Польшча
Стадыён Стадыён імя Флёрыяна Крыгера
Умяшчальнасьць: 18 027
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pogonszczecin.pl (пол.)

«По́гань» (па-польску: Pogoń) — польскі футбольны клюб з гораду Шчэціна. Заснаваны ў 1948 годзе. Назва клюбу адсылае да Пагоні, спрадвечанага сымбаля ВКЛ.

Клюб быў закладзены палякамі зь Львова па Другой сусьветнай вайне, калі стала зразумела, што Львоў застанецца ў складзе СССР. Фундатарамі клюбу былі былыя заўзятары львоўскай «Погані», у выніку чаго колеры навастворанага клюбу адпавядалі колерам колішняй львоўскай дружыны. Апроч «Погані» бытамская «Палёнія» і апольская «Одра» таксама былі закладзеныя былымі львоўцамі.

Гісторыя клюбу пачалася 21 красавіка 1948 году, калі ў Шчэціне быў закладзены клюбу «Шторм». Гэты клюб меў сэкцыі па футболе і боксе. У сакавіку 1949 году некалькі спартовых клюбаў гораду, як то «Шторм», «Цукроўнік», «Друкар» і «Паштовы», аб’ядналіся ў адзіны клюб, які атрымаў назву «Зьвязковец». Назоў падкрэсьліваў, што клюб быў створаны шляхам аб’яднаньня некалькіх камандаў. Новы клюб заняў месца «Паштовага» ў элітным дывізіёне мясцовага першынства. У лістападзе 1950 году клюб быў расфармаваны, але на ягоным месцы паўстаў клюб «Калеяж». Гэтая дружына мела падтрымку з боку Шчэцінскага порту. У 1953 году яна ўзяла ўдзел у спаборніцтве, зарганізаваным паміж некалькімі ваяводзтвамі. У ім акрамя «Калеяжу» бралі ўдзел клюбы зь Зялёнай Гуры, Познані ды іншых мясьцінаў. Увосень 1955 году «Калеяж» зьмяніў назоў на «Погань», як даніна памяці былому львоўскаму клюбу з тым жа назовам.

У 1958 годзе «Погань» стала пераможцам Паўночнай групы Другога дывізіёну Міжваяводзкай лігі, дзякуючы чаму атрымала месца ў Экстраклясе. У дэбютным матчы шчэцінцы атрымалі паразу на хатнім стадыёне ад варшаўскай «Гвардыі» зь лікам 0:1. У 1960 годзе «Погань» страціла месца ў Экстраклясе, але ў 1962 годзе вярнулася зноўку ў найвышэйшы дывізіён. На працягу большай часткі 1960-х і 1970-х каманда спаборнічала ў найвышэйшай польскай лізе, але звычайна ня мела посьпехаў. Усё зьмянілася на пачатку 1980-х, то бок «Погань» двойчы запар дасягала фіналу Кубка Польшчы, але трывала паразы спачатку ад варшаўскай «Легіі», а потым ад познанскага «Леху». У 1984 годзе каманда кваліфікавалася ў Кубак УЭФА, трапіўшы ў тройкі прызэраў айчыннага першынства. У дэбютным супрацьстаяньні супраць «Кёльну» польская дружына двойчы зьведала паразы і скончыла свой шлях у эўрапейскім турніры. На той час колеры «Кёльну» абаранялі такія зоркі футболу, як то Гаральд Шумахэр, П’ер Літбарскі і Кляўс Аляфс.

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Партугаліі Аб Мар’ян Гуя Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Боржэс Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Польшчы ПА Ян Беганскі Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Гамбіі Нап Муса Джувара Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Фрэдрык Ульвэстад Edit this on Wikidata 1992
9 Сьцяг Грэцыі Нап Эўтыміс Кулюрыс Edit this on Wikidata 1996
10 Сьцяг Польшчы Нап Адрыян Пшыборак Edit this on Wikidata 2007
11 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Грасіцкі (капітан) 1988
13 Сьцяг Грэцыі Аб Дымітрас Кераміцыс Edit this on Wikidata 2004
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Поса Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Ліс Edit this on Wikidata 2002
18 Сьцяг Нігерыі Нап Пол Мукайру Edit this on Wikidata 2000
19 Сьцяг Сэнэгалу ПА Мор Ндыяй Edit this on Wikidata 2000
20 Сьцяг Польшчы Нап Патрык Парызэк Edit this on Wikidata 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Харватыі Аб Даніель Лончар Edit this on Wikidata 1997
28 Сьцяг Швэцыі Аб Лінус Вальквіст 1996
29 Сьцяг Польшчы Нап Матэвуш Бонк 2003
31 Сьцяг Польшчы Бр Кшыштаф Камінскі Edit this on Wikidata 1990
32 Сьцяг Грэцыі Аб Леанарда Кутрыс Edit this on Wikidata 1995
35 Сьцяг Польшчы ПА Мацей Вайцяхоўскі 2007
36 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Завадзкі 2008
47 Сьцяг Польшчы ПА Натан Лява 2009
55 Сьцяг Бразыліі Нап Рэніер Edit this on Wikidata 2003
61 Сьцяг Польшчы ПА Кацпэр Смалінскі Edit this on Wikidata 2001
77 Сьцяг Румыніі Бр Валянтын Кажакару Edit this on Wikidata 1995
91 Сьцяг Польшчы Бр Якуб Бохняж 2009
99 Сьцяг Польшчы Нап Кацпэр Костаж Edit this on Wikidata 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]