Перайсьці да зьместу

Брук-Бэт Тэрмаліка Няцеча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брук-Бэт Тэрмаліка
Поўная назва Bruk-Bet Termalica Nieciecza Klub Sportowy
Заснаваны 1922
Горад Няцеча, Польшча
Стадыён Няцеча
Умяшчальнасьць: 4595
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 Першая ліга, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
termalica.brukbet.com (пол.)

«Брук-Бэт Тэрмаліка» (па-польску: Bruk-Bet Termalica) — польскі футбольны клюб зь вёскі Няцечы. Заснаваны ў 1922 годзе.

Пачатак футболу ў Няцечы датуецца 1922 годам. Гэта была адная зь першых камандаў рэгіёну, але футбалісты ня мелі адзінай формы, то бок у кожнага гульца былі свае шорты, звычайная кашуля і абутак[1]. За часам Другой сусьветнай вайны дзейнасьць польскіх аб’яднаньняў была забароненая, а поле ў Няцечы выкарыстоўвалася гітлераўцамі як трэнавальная пляцоўка. Ужо па заканчэньні вайны ў вёсцы паўстаў футбольны клюб. У 1947 годзе клюб атрымаў новае поле, дзе на сёньня стаіць клюбны стадыён, прычынай пераносу сталася паводка ракі Дунаец. У 1970-я гады футбольная актыўнасьць у Няцечы зьнізілася, і на некаторы час каманда нават спыніла сваё існаваньне[1]. Аднак клюб быў адноўлены ў 1983 годзе.

На пачатку XXI стагодзьдзя клюб стаў уласнасьцю Кшыштафа Віткоўскага, а ягоная жонка Данута заняла пасаду прэзыдэнткі клюбу. Тытульным спонсарам стала кампанія Брук-Бэт, а на новай эмблеме клюбу зьявіўся слон[2]. Дзякуючы фінансавай падтрымцы сям’і Віткоўскіх клюб за 6 гадоў прасунуўся да Першай лігі. З нагоды выхаду ў другі дывізіён была створаная новая эмблема, а назва атрымала ў дадатак слова Тэрмаліка. Да колераў клюбу быў даданы аранжавы[2]. У сэзоне 2012—2013 гадоў «Тэрмаліка» доўгі час была на пазыцыі, якая давала мажлівасьць прабіцца ў элітны дывізіён, але зрабіць гэта ў выніку не атрымалася. У матчы апошняга туру гол, праведзены на 93-й хвіліне брамнікам «Алімпіі» з Грудзёндзу, апусьціў клюб на трэці радок, што пазбавіла каманду аб павышэньня ў рангу[3].

Галоўны ўваход на стадыён у Няцечы.

30 траўня 2015 году ў матчы 33-га туру Першай лігі «Тэрмаліка» перамагла «Погань» зь Седльцаў зь лікам 2:0 і ўпершыню ў гісторыі прабілася ў Экстраклясу. З улікам зусім невялікага насельніцтва вёскі, колькасьць жыхароў якой складае ўсяго толькі 750 чалавек, каманда ўсталявала новы рэкорд, як клюб з самай маленькай вёскі, які кваліфікаваўся ў найвышэйшую лігу эўрапейскай краіны. Ранейшы рэкорд належыў швэдзкаму «М’ельбю»[4]. Дэбют няцечцаў у Экстраклясе адбыўся 20 ліпеня 2015 году ў выязным матчы супраць глівіцкага «Пяста» (0:1). Першы час свае хатнія матчы каманда ладзілся на стадыёне ў Мельцу празь невыкананьня патрабаваньняў ліцэнзаваньня ўласнага стадыёну, які ў той час быў зачынены на рамонт. Першая перамога ў Экстраклясе была здабытая ўжо 7 жніўня 2015 году, калі быў пераможаны любінскі «Заглембе» зь лікам 1:0 у матчы 4-га туру. У гэтым жа матчы быў улучаны першы гол каманды ў найвышэйшым дывізіёне. Першы матч на адноўленым стадыёне ў Няцечы быў згуляны 20 лістапада 2015 году. «Тэрмаліка» прагуляла «Пясту» зь лікам 3:5. 10 траўня 2016 году, атрымаўшы перамогу над «Ягелёніяй» зь Беластоку зь лікам 1:0, вяскоўцы забясьпечыла сабе захаваньне месца ў эліце[5], у выніку завяршыўшы сэзон на 13-м месцы.

Сэзон 2016—2017 гадоў пад кіраўніцтвам новага трэнэра Чэслава Міхневіча быў найлепшым у гісторыі клюбу, які заняў 8-е месца ў турнірнай табліцы[6]. Ужо паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў няцечцы страцілі месца ў найвышэйшым дывізіёне. Тым ня менш, у Першай лізе клюб некалькі гадоў запар быз блізкі да вяртаньня ў эліту, але зрабіць гэта атрымалася толькі ў 2021 годзе[7].

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славаччыны Бр Адрыян Хован Edit this on Wikidata 1995
2 Сьцяг Польшчы Аб Барташ Копач Edit this on Wikidata 1992
3 Сьцяг Польшчы Аб Аркадыюш Каспэркевіч Edit this on Wikidata 1994
5 Сьцяг Аргентыны Аб Люкас Масаэра Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Польшчы ПА Мацей Вольскі Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Морган Фасбэндэр Edit this on Wikidata 1998
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Хэсус Хімэнэс Edit this on Wikidata 1993
11 Сьцяг Бразыліі Аб Т’ягу Дамброскі Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Польшчы ПА Кшыштаф Кубіца Edit this on Wikidata 2000
21 Сьцяг Польшчы ПА Даміян Гільбрыхт 1998
22 Сьцяг Польшчы ПА Ноа Мрозэк 2004
23 Сьцяг Польшчы ПА Рафал Кужава 1993
25 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Запольнік Edit this on Wikidata 1992
26 Сьцяг Польшчы ПА Войцех Якубік 2005
27 Сьцяг Румыніі Аб Раду Бобак Edit this on Wikidata 1999
28 Сьцяг Польшчы ПА Мацей Амбрасевіч Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
29 Сьцяг Нямеччыны Аб Габрыель Ізык Edit this on Wikidata 1999
35 Сьцяг Грузіі Нап Дыега Дэйсадзэ 2004
39 Сьцяг Польшчы ПА Дамінік Бінек 2004
53 Сьцяг Польшчы ПА Анджэй Трубэга Edit this on Wikidata 1997
70 Сьцяг Польшчы Бр Эрык Топар 2005
77 Сьцяг Украіны Аб Арцём Пуціўцаў Edit this on Wikidata 1988
86 Сьцяг Польшчы ПА Ігар Стшалек Edit this on Wikidata (ар. Легія) 2004
88 Сьцяг Польшчы Бр Мікалай Мольга 2005
99 Сьцяг Польшчы Бр Мілаш Млечка Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Польшчы Аб Аркадыюш Моранг 2006
Сьцяг Польшчы ПА Эрвін Багонка 2004
Сьцяг Польшчы ПА Бруна Вацлавэк 2001
Сьцяг Польшчы Нап Якуб Бранэцкі 2003
Сьцяг Польшчы Аб Мілаш Козік 2004
Сьцяг Польшчы ПА Томаш Планэта 2005
Сьцяг Польшчы ПА Якуб Марцінкоўскі 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]